28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прыбытак БелАЗа абрынуўся ў 47 разоў

20
Прыбытак БелАЗа абрынуўся ў 47 разоў

«Італійскія» забастоўкі магутна ўдарылі па луканоміцы.

З пачатку года чысты прыбытак БелАЗа атрымаўся ў 47 разоў меншым, чым за 2019 год. Да 1 жніўня 2020 года завод зарабіў усяго 5,56 мільёнаў рублёў - гэтая інфармацыя змяшчаецца ў праспекце эмісіі аблігацый БелАЗа на Беларускай валютна-фондавай біржы, паведамляе euroradio.fm.

На 1 студзеня 2020 года чысты прыбытак завода-гіганта складаў 265,6 млн руб. Вяртанне да такога паказчыку БелАЗ чакае няхутка. Налета прадпрыемства плануе нарасціць чысты прыбытак да 10 млн рублёў, у 2022 годзе - да 25 млн рублёў, у 2023 годзе - да 40 млн рублёў.

«Дарагія» аблігацыі на $100 млн

З 18 верасня на Беларускай валютна-фондавай біржы дапушчаныя да абарачэння аблігацыі БелАЗа на $100 млн. Размяшчэнне праводзіцца шляхам закрытага продажу чатыром банкам: «Беларусбанку», «Белаграпрамбанку», «БПС-Ашчадбанку» і «Белзамежэканамбанку».

У праспекце эмісіі сказана, што БелАЗ прыцягвае сродкі для фінансавання цяперашняй ды інвестыцыйнай дзейнасці, выплаты крэдытаў, у тым ліку датэрміновага, а таксама для размяшчэння часова свабодных сродкаў у дэпазіт.

Паказчыкі фінансава-гаспадарчай дзейнасці БелАЗа на 1 жніўня 2020 года/Праспект эмісіі БелАЗа

Кошт кожнай - 100 тысяч даляраў. Гэта значна больш, чым прапановы іншых кампаній. Напрыклад, аблігацыі Мінфіна, выпушчаныя ў абарачэнне 2 верасня 2020 года, каштуюць па 1000 рублёў за штуку.

Высокі кошт на паперы БелАЗа можа тлумачыцца тым, што іх пакупнікамі будуць толькі банкі, а не фізічныя і юрыдычныя асобы, якія валодаюць меншымі сродкамі. Аблігацыі такога ж кошту БелАЗ выпускаў у2014 і 2015 гадах.

Прыбытковасць апошніх выпушчаных аблігацый БелАЗа складае 7% гадавых цягам усяго тэрміну абарачэння. Тэрмін абарачэння - тры гады. Як распавялі «Еўрарадыё» ў «АСБ-Брокеры», такая стаўка ў валюце цяпер уважаецца за высокую. Для прыкладу - Мінфін для свайго апошняга валютнага выпуску прапануе 4,5% гадавых.

Аблігацыі - таму што не крэдыт?

Для БелАЗа выпуск аблігацый можа быць альтэрнатывай крэдыту ў той час, калі многія банкі краіны прыпынілі крэдытаванне.

Даход ад аблігацый будзе выплачвацца штомесяц. Банкі будуць атрымліваць прыбытак, як і ў выпадку з выдадзеным крэдытам. Але ёсць нюанс: у адпаведнасці з Падатковым кодэксам (арт.181 п.12), падатак на прыбытак, атрыманы ад аперацый з гэтымі аблігацыямі, не спаганяецца.

Нагадаем, што ў адказ на фальсіфікацыі выбараў і незаконную ўзурпацыю ўлады Лукашэнкам большасць буйных прадпрыемстваў Беларусі працуе ў рэжыме «італійскага» страйку.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках