Медыкі: Ананасы могуць стаць новай зброяй супраць COVID-19
4- 25.09.2020, 9:49
- 23,001
Даследаванне правялі ў ЗША.
Вынікі нядаўняга даследавання, праведзенага ў ЗША, паказваюць, што сцёблы ананаса, багатыя бромелаінам, могуць быць выкарыстаныя ў якасці супрацьвіруснага сродку ад COVID-19, а таксама пры патэнцыйных будучых выблісках каранавіруса. Даследаванне з'яўляецца папярэднім і было апублікаванае на сэрвэры прэпрынтаў bioRxiv, піша healthinfo.ua.
Гіпотэза была пададзеная даследчыкамі з Медыцынскага цэнтра Універсітэта Небраска і Цэнтра ацэнкі і даследаванняў біялагічных прэпаратаў (CBER) у Сільвер-Спрынг у ЗША. Навукоўцы здолелі атрымаць даволі цікавыя вынікі.
Даследчыкі прадэманстравалі, што бромелаін можа душыць інфекцыю SARS-CoV-2, уздзейнічаючы адразу на тры кампаненты, якія дапамагаюць вірусу пранікаць у клетку і размнажацца ў арганізме, выклікаючы хваробу.
Папярэднія даследаванні паказалі, што бромелаін можна выкарыстоўваць для лячэння пацыентаў з запаленнем і болем, і што гэта злучэнне добра ўсмоктваецца і валодае працяглай біялагічнай актыўнасцю. Усе гэтыя перавагі можна выкарыстоўваць пры лячэнні пацыентаў з COVID-19.