29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі растуць запазычанасці за энэрганосьбіты

3
У Беларусі растуць запазычанасці за энэрганосьбіты

У рэгіянальным разрэзе больш за ўсіх завінаваціліся прадпрыемствы Менскай і Гомельскай абласцей.

Большая частка энэрганосьбітаў у беларускіх спажыўцоў мае імпартнае паходжанне. Таму аплата за іх заўсёды была цяжкай справай для прадпрыемстваў, піша сайт banki24.by.

Звесткі аб стане разлікаў прадпрыемстваў статорганы рыхтуюць са спазненнем на 1,5 месяца. У сувязі з гэтым у верасні з'яўляюцца звесткі на 1 жніўня, у кастрычніку - на 1 верасня і г. д.

Абавязацельствы прадпрыемстваў у паліўна-энэргетычных рэсурсах (ПЭР) належаць да крэдыторскай запазычанасці. Да 1 жніўня яна што да ПЭР склала 5,048 млрд BYN.

Гэта найбольшае значэнне крэдыторскай запазычанасці за энэрганосьбіты ў гэтым пяцігоддзі. Для параўнання: на пачатак 2016 года такія запазычанасці складалі 2,620 млрд BYN - амаль удвая ніжэй.

Беларусь плаціць Расеі за нафту і газ у далярах. Былі спробы перавесці разлікі на расейскія рублі, але суседзі катэгарычна не згодныя прымаць за пастаўкі ўласную валюту.

У студзені 2016 года даляр ЗША таргаваўся на біржы ў дачыненні да беларускага рубля як 1 USD за 2 BYN. У ліпені сярэдні афіцыйны курс склаў 2,41 BYN за 1 USD.

Такім чынам, нельга растлумачыць значны рост крэдыторскай запазычанасці толькі курсавой розніцай. Значыць, запазычанасці раслі яшчэ і акрамя дэвальвацыі беларускага рубля. Стан разлікаў беларускіх прадпрыемстваў прынцыпова не паляпшаўся.

Для крэдыторскай запазычанасці што да ПЭР характэрная высокая доля таксічных пазык. На 1 жніўня яна склала 21,1%. З гэтага вынікае, што кожны пяты рубель (даляр) абавязацельстваў па энэргарэсурсах не вярнуўся ў тэрмін прадаўцам ПЭР.

У пераліку на грошы праблемныя абавязацельствы за энэрганосьбіты дасягнулі 1,067 млрд BYN. З пачатку года яны павялічыліся на 3,8%.

У рэгіянальным разрэзе больш за ўсіх завінаваціліся прадпрыемствы Менскай і Гомельскай абласцей - 264 і 261,3 млн BYN адпаведна.

У прадпрыемстваў Менска «смеццевыя» запазычанасці на 1 жніўня склалі 211,3 млн BYN, што крыху менш, чым у абласцях-лідарах. Аднак у сталіцы фіксаваўся самы бурны рост праблемных абавязацельстваў - у 2,3 разы з 1 студзеня.

Цікава, што больш за 100 млн BYN таксічных пазык менскія кампаніі назапасілі толькі за ліпень. Гэта былі кампаніі на наземным і трубаправодным транспарце.

Сярод тыпаў дзейнасці па аб'ёме праблемных запазычанасцяў за энэрганосьбіты лідаравалі прамысловасць (524,8 млн BYN) і сельская гаспадарка (320,7 млн BYN). У прамысловасці першае месца што да таксічных абавязацельстваў за ПЭР заняла энэргетыка (150,8 млн BYN).

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках