29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Чэхіі вынайшлі новы прыбор для барацьбы з каранавірусам

7
У Чэхіі вынайшлі новы прыбор для барацьбы з каранавірусам

Прататыпам стаў звычайны вентылятар.

У Чэхіі вынайшлі фільтры для вентыляцыйных сістэм, якія могуць абеззаражваць памяшканні ад каранавіруса (COVID-19).

Як паведамляе ТСН, паводле задумы чэшскіх навукоўцаў, фільтры з нанатэкстылю павінны быць убудаваныя ў вентыляцыю будынкаў. Калі гэта адбудзецца, то маскі ў памяшканнях будуць не патрэбныя (каб паглядзець відэа, дайдзіце да канца старонкі).

"Працуе гэта так. Фільтр складаецца з двух слаёў, якія праводзяць ток. А паміж імі – нанатканіна, якую мы можам нагрэць да 92 градусаў цягам 15 хвілін. Гэтага павінна хапіць, каб забіць вірус", - расказаў вынаходнік Марэк Неруда.

Ідэю запазычылі ў французскіх навукоўцаў, якія правялі даследаванні, што вірус гіне пры тэмпературы 92 градусы. Каманда з трох вынаходнікаў здолела пабудаваць цалкам працоўны прататып. Ім стаў звычайны вентылятар, які ўсталёўваюць у кватэрах ці прыбіральнях.

"Каб нагрэць паверхню фільтра, досыць усяго 12 вольт. Падключыце ток. На тэрмометры можна ўбачыць, як тэмпература пачынае расці. Гэта значыць, мы награваем і стэрылізуем фільтр электрычным токам. Прынцып такі ж, як і ў іншых тыпаў фільтраў, якія стэрылізуюць з дапамогай мікрахваляў. Наша ж тэхналогія дазволіць рабіць гэта ў прамысловых маштабах", - сказаў кіраўнік групы вынаходнікаў Лукаш Войцэх.

Ці сапраўды фільтр здольны абясшкодзіць каранавірус, распрацоўнікі ўжо неўзабаве плануюць праверыць у лабараторыі.

"Як толькі гэта будзе пацверджанае лабараторна, мы будзем гатовыя прапанаваць свае падыходы кампаніям ва ўсім свеце", - дадаў навуковец.

Такія фільтры абеззаражвання можна ўсталёўваць ў сістэмы вентыляцыі будынкаў, офісаў, ліфтаў ці аўтамабіляў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках