24 красавiка 2024, Серада, 6:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі ўзровень мінімалкі ніжэйшы, чым ва ўсіх суседзяў

7
У Беларусі ўзровень мінімалкі ніжэйшы, чым ва ўсіх суседзяў

Параўноўваем.

У краінах Еўразвязу плануюць перагледзець мінімальны заробак, а ва Украіне яго ўжо падвысілі з 1 верасня (і цяпер ён даволі адчувальна апярэджвае беларускі).

Tut.by параўнаў «мінімалку» ў суседніх краінах з нашай.

У Беларусі мінімальны заробак у 2020 годзе складае 375 рублёў (летась – 330 рублёў). Наймальнікі не могуць плаціць менш за гэтую суму тым супрацоўнікам, якія працуюць на поўную стаўку.

У Расеі мінімальны памер аплаты працы з 1 студзеня гэтага года складае 12 130 расейскіх рублёў (412 беларускіх). Пры гэтым рэгіёны могуць вызначаць уласны памер мінімальнага заробку, галоўнае – каб ён быў не ніжэйшы за федэральны. Напрыклад, у Маскве гэта 20 195 рублёў (686 беларускіх), а ў Санкт-Пецярбургу – 19 000 рублёў (646 беларускіх).

Ва Украіне з 1 верасня мінімальны заробак павысіўся да 5000 грыўняў (458 рублёў). Да гэтага ён складаў 4723 грыўны (432 рублі). Акрамя таго, на 2021 год запланаванае павышэнне мінімальнага заробку яшчэ на 30%. Так, з 1 студзеня гэтага года «мінімалка» ва Украіне падвысіцца да 6000 грыўняў (549 рублёў), з 1 ліпеня – да 6500 грыўняў (595 рублёў).

У Літве мінімальны заробак з пачатку гэтага года складае 607 еўраў (1855 рублёў) «бруднымі». Летась «мінімалка» была роўная 555 еўраў (1696 рублёў). Цяпер у Літве абмяркоўваюць, на колькі павысіць гэты паказнік у наступным годзе. Прафзвязы прапануюць прыбаўку 46 еўраў (141 рубель), аднак, паводле падлікаў Міністэрства сацыяльнай абароны і працы, праз выкліканыя каранавірусам праблемы ў эканоміцы падняць мінімалку можна толькі на 4 еўры (12 рублёў). У выніку абмеркаванне пастанавілі адкласці на больш позні час.

У Латвіі «мінімалка» цяпер роўная 430 еўраў (1314 рублёў). Сёлета яе не павышалі, аднак з 1 студзеня 2021-га мінімальны заробак падвышаецца да 500 еўраў (1528 рублёў).

У Польшчы з пачатку 2020-га мінімальны заробак складае 2600 злотых (1767 рублёў). У наступным годзе яго плануюць павысіць да 2800 злотых (1903 рублі).

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках