28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якія краіны не прызналі легітымнасць Лукашэнкі

24
Якія краіны не прызналі легітымнасць Лукашэнкі

Актуальны спіс.

Пасля тайнай «інаўгурацыі» Лукашэнкі шэраг краін Еўразвязу заявіў аб тым, што беларускі дыктатар не з'яўляецца легітымным. Сайт Сharter97.org прыводзіць актуальны спіс краін, якія выступілі з заявамі.

Эстонія. Інаўгурацыя Лукашэнкі нелегітымная і супярэчыць дэмакратычным прынцыпам. Такое меркаванне выказаў кіраўнік МЗС Эстоніі Урмас Рэйнсалу.

Данія. «Лукашэнка пацвердзіў уласную нелегітымнасць, зладзіўшы таемную інаўгурацыю. Сфальсіфікаваныя выбары павінны весці Лукашэнку не ў прэзідэнцкі палац, а ў санкцыйны спіс Еўразвязу», - заявіў кіраўнік МЗС Даніі Епе Кофад.

Чэхія. «Выбары ў Беларусі не былі ні свабоднымі, ні сумленнымі. Такім чынам, вынік нелегітымны, таму сённяшняя інаўгурацыя Лукашэнкі таксама нелегітымная», - заявіў міністр замежных спраў Чэхіі Томаш Петржычак.

Латвія. Сакрэтная «інаўгурацыя» Лукашэнкі ў Беларусі не легітымізуе фальсіфікацыі выбараў і ягоны статус кіраўніка дзяржавы. Пра гэта заявіў Міністр замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс.

Польшча. «Прэзідэнт, абраны на недэмакратычных выбарах, не можа разглядацца як легальны, незалежна ад таго, ці была прысяга сакрэтнай або афіцыйнай», - гаворыцца ў заяве польскага МЗС.

Славаччына. «Лукашэнка, інаўгурацыя якога адбылася сёння, не мае ніякай легітымнасці, каб кіраваць сваёй краінай. Ён нясе адказнасць за прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, якія не былі ні свабоднымі, ні справядлівымі. Славаччына падтрымлівае грамадзян Беларусі», - заявіў кіраўнік МЗС Славаччыны Іван Корчак.

Нямеччына. «Нямеччына не ўважае Лукашэнку за легітымнага прэзідэнта Беларусі нават пасля яго інаўгурацыі», - заявіў афіцыйны прадстаўнік урада Нямеччыны Штэфан Зайберт.

Літва. «Літва не прызнае А. Лукашэнку законным кіраўніком Беларусі. Выбары, якія адбыліся 9 жніўня ў Беларусі, не былі свабоднымі, сумленнымі і дэмакратычнымі. Ні таемныя, ні пампезныя цырымоніі не зняпраўдзяць гэтага неаспрэчнага факту і не створаць ілюзію легітымнасці», - гаворыцца ў заяве прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседы.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках