19 красавiка 2024, Пятніца, 19:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турцыі прадказалі «цунамі» каранавіруса

Турцыі прадказалі «цунамі» каранавіруса

Медыкі патлумачылі прычыну.

Сітуацыя з распаўсюдам каранавіруса ў Турцыі можа значна пагоршыцца на фоне рызыкі павелічэння колькасці захворванняў восенню.

Экспэрты Турэцкай медыцынскай асацыяцыі падчас відэаканферэнцыі заявілі, што краіну чакае "цунамі", калі не будуць прыняты неабходныя захады, паведамляе Deutsche Welle.

Медыкі нагадалі, што яны раней папярэджвалі аб такой рызыцы. На іх думку, цяпер карціна становіцца трывожнай.

Экспэрты вінавацяць у гэтым улады, таму што яны не прынялі своечасовыя захады для барацьбы з эпідэміяй COVID-19. Таксама яны заявілі аб утойванні фактаў захворвання ў краіне.

Са звестак онлайн-лічыльніка worldometers.info на 22 верасня, у краіне зафіксавана 306 тысяч выпадкаў заражэння. За апошнія дзень дадалося1 692 новыя пацыенты. Пры гэтым ачунялі амаль 270 тысяч чалавек і 7,6 тысячы памерлі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках