25 красавiка 2024, Чацвер, 17:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка абмяркоўваў з Пуціным лёс Віктара Бабарыкі

103
Лукашэнка абмяркоўваў з Пуціным лёс Віктара Бабарыкі
ВІКТАР БАБАРЫКА
ФОТА: BABARIKO.BY

Такую заяву зрабіў галоўны рэдактар радыёстанцыі «Эхо Москвы» Аляксей Венядзіктаў.

Галоўны рэдактар радыёстанцыі «Эхо Москвы» Аляксей Венядзіктаў у эфіры перадачы «Будзем назіраць» паведаміў, што Лукашэнка абмяркоўваў пытанне Бабарыкі з Пуціным на перамовах у Сочы.

«Я абсалютна ўпэўнены, што падчас перамоваў Пуціна і Лукашэнкі лёс асабіста спадара Бабарыкі (адпаведна, і ўсяго ягонага штаба, напэўна) быў закрануты. У якім выглядзе - не ведаю. Але тое, што Лукашэнка бачыў да выбараў і падчас іх расейскую пагрозу ў асобе Бабарыкі і ягонага штаба - гэта 100%. Значыць, Пуцін павінен быў гэта закрануць. Я думаю, што лёс Бабарыкі і ягоных паплечнікаў стаяў асобным пунктам у перамовах Пуціна і Лукашэнкі. Я не думаю - я ведаю. Я не ведаю вынік. Але мы яго ўбачым».

Партал tut.by звярнуўся да прэс-сакратара прэзідэнта Расеі Дзмітрыя Пяскова з просьбай пракаментаваць заяву Венядзіктава. Пяскоў адказаў, што не валодае такой інфармацыяй. Разам з тым ён выказаў сумнеў, што кіраўнік «Эха Москвы» можа ведаць пра гэта, бо сустрэча кіраўнікоў праходзіла ў фармаце сам-насам.

Віктара Бабарыку затрымалі 18 чэрвеня. 11 чэрвеня Дэпартамент фінансавых расследаванняў правёў ператрусы ў офісах некалькіх кампаній: «Белгазпрамбанка», «ПрыватЛізінга», «Кентаўра», «Кампары». Пазней стала вядома, што ў межах крымінальнай справы затрыманыя 15 чалавек.

Напісаць каментар 103

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках