29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Японіі 18-метровы робат Gundam зрабіў першыя крокі

2
У Японіі 18-метровы робат Gundam зрабіў першыя крокі
Выявы FRANCKINJAPAN З САЙТА PIXABAY

Таксама машына навучылася рухаць рукамі і тулавам.

Японскі парк забаў Gundam Factory Yokohama пратэставаў сваю галоўную «фішку» - гіганцкую меху Gundam. Васемнаццаціметровая копія робата RX-78 з папулярнай анімэ-франшызы паказала некалькі жэстаў і зрабіла першыя пробныя крокі, піша «Популярная механика».

Вобраз гіганцкага робата заснаваны на выдуманым пілатаваным робаце RX-78-2 Gundam, які ўпершыню з'явіўся ў анімэ 1979 года «Mobile Suit Gundam». За больш чым сорак гадоў існавання франшыза Gundam «разраслася» ад ТБ-серыяла да серыі цацак, дзясятка поўнаметражных анімэ і анімэ-серыялаў, а таксама некалькіх паспяховых відэагульняў.

На відэа, апублікаваным карыстальнікам Twitter пад нікам Catsuka, можна назіраць як машына рухае рукамі і тулавам, а затым - апускаецца на калена. Важна адзначыць, што хуткасць відэа павялічаная ў чатыры разы.

На відэа ніжэй патрапілі інжынеры парку забавак. На кантрасце можна атрымаць уяўленні пра рэальныя памеры робата.

Магчыма, рухі машыны вельмі марудныя, але Gundam - усё яшчэ дзіўнае дасягненне інжынернай думкі. У Японіі ўжо з'яўляліся поўнапамерныя копіі Gundam, але гэтая копія - першая, якая можа рухацца. Цягам года робат масай 25 тон будзе стаяць у порце Ёкагама, на поўдзень ад Токіё. Дэбютаваць машына павінна была ў кастрычніку, падчас адкрыцця парку забаў, але праз пандэмію будаўніцтва парку прыпынілася. Калі яно адкрыецца - невядома.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках