24 красавiка 2024, Серада, 19:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ запусціў праграму падтрымкі занятасці аб'ёмам €100 мільярдаў

3
ЕЗ запусціў праграму падтрымкі занятасці аб'ёмам €100 мільярдаў

Інструмент забяспечыць абаронай працоўныя месцы і работнікаў, якія пацярпелі ад пандэміі каранавіруса.

Усе краіны Еўрапейскага Звязу далі двухбаковыя гарантыі для пачатку працы фінансавага інструмента SURE, які забяспечыць да 100 млрд еўраў для абароны працоўных месцаў і работнікаў, якія пацярпелі ад пандэміі каранавіруса.

Пра гэта «Еўрапейскай праўдзе» паведамілі ў прэс-службе Еўракамісіі.

«Добраахвотнае абавязацельства аб гарантыях з'яўляецца важным выражэннем салідарнасці ў варунках беспрэцэдэнтнага крызісу. Гэтыя гарантыі неабходныя для пашырэння аб'ёму пазык для дзяржаваў-сябраў і адначасовага забеспячэння галоўнага крэдытнага рэйтынгу Звязу, а таксама трывалай пазіцыю на міжнародных рынках капіталу», - гаворыцца ў заяве.

Камісія ўжо прадставіла Радзе ЕЗ прапановы аб наданні фінансавай падтрымкі ў суме 87,3 мільярда еўраў 16 дзяржавам-сябрам за інструментам SURE. Як толькі Рада прыме гэтыя прапановы, фінансавая падтрымка будзе надавацца ў форме пазык Еўразвязу дзяржавам-сябрам на выгадных умовах.

«Гэтыя пазыкі дапамогуць дзяржавам-сябрам у развязанні раптоўнага павелічэння дзяржаўных выдаткаў для захавання занятасці ва ўмовах пандэмічнага крызісу. Зрэшты, яны дапамогуць кампенсаваць выдаткі, непасрэдна звязаныя з фінансаваннем нацыянальных схем скарочанага працоўнага часу і іншыя такія мерапрыемствы, якія яны ўвялі ў адказ на пандэмію каранавіруса, напрыклад, для самазанятасці», - растлумачылі ў Еўракамісіі.

Пазыкі ў рамках праграмы SURE будуць падмацоўвацца бюджэтам ЕЗ і гарантыямі ад краін-чальцоў ЕЗ у адпаведнасці з іх дзеллю ў валавым нацыянальным даходзе ЕЗ. Агульны аб'ём гарантый складзе 25 млрд еўраў.

Інструмент будзе дзейнічаць да 31 снежня 2022 года. На прапанову ЕК, Рада ЕЗ можа падоўжыць гэты перыяд, калі таго запатрабуе эканамічная сітуацыя.

Гэта адзін з трох механізмаў, прадугледжаных у рамках пакета аб'ёмам 540 млрд еўраў, ухваленага лідарамі ЕЗ у красавіку.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках