28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская «дачка» «Ашчадбанка» мае праблемы з ліквіднасцю ў Беларусі

6
Беларуская «дачка» «Ашчадбанка» мае праблемы з ліквіднасцю ў Беларусі
Фото: myfin.by

Раней Нацбанк прыпыніў выдачу банкам рублёвых рэсурсаў.

Даччыны банк расейскага «Ашчадбанка» – «БПС-Сбербанк» – мае праблемы з ліквіднасцю ў Беларусі, паведаміў старшыня кіравання «Ашчадбанка» Герман Грэф, піша naviny.by.

«У нас ёсць праблемы (у Беларусі) з ліквіднасцю ў нацыянальнай валюце (у беларускім рублі), як ва ўсяго рынку, таму што фактычна Нацыянальны банк сёння спыніў прадстаўленне ліквіднасці і крэдытаванне ў нацыянальнай валюце спыненае», – растлумачыў топ-мэнэджар 22 верасня ў інтэрв'ю тэлеканалу «Расея-24».

Паводле ягоных словаў, з ліквіднасцю ў расейскіх рублях і іншых валютах у «БПС-Ашчадбанка» праблемаў няма.

«Аднак з беларускімі рублямі ёсць праблемы ва ўсіх удзельнікаў рынку, і пакуль Нацыянальны банк Беларусі не стабілізуе сітуацыю, не пачне прадстаўляць неабходны аб'ём ліквіднасці, я думаю, што ўсе ўдзельнікі рынку будуць адчуваць там праблемы з ліквіднасцю», – заявіў Грэф.

Як паведамлялася, Нацыянальны банк Беларусі прыпыніў прадстаўленне банкам рублёвых рэсурсаў у рамках стала даступных аперацый падтрымкі ліквіднасці ў трэцяй дэкадзе жніўня.

«У апошні час на фоне росту дэфіцыту ліквіднасці ў банкаўскай сістэме назіраецца досыць істотны рост крэдытнага партфеля банкаў у беларускіх рублях, што робіць дадатковы ціск на ўнутраны валютны рынак», – тлумачыў рэгулятар сваю пастанову.

У сувязі з гэтым была прынятая пастанова пра часовае прыпыненне стала даступных аперацый падтрымкі ліквіднасці з 24 жніўня да 15 верасня, якая 14 верасня пралангаваная да 13 кастрычніка. Пастанова пра падаўжэнне тэрміну накіраваная на замацаванне тэндэнцый у стабілізацыі сітуацыі на фінансавым рынку, растлумачыў Нацбанк.

У банкаўскай сістэме дэфіцыт рублёвай ліквіднасці з’явіўся пасля прэзідэнцкіх выбараў, якія прайшлі 9 жніўня. Паводле словаў прадстаўнікоў банкаўскага сектара, пасля выбараў у краіне на фоне палітычнага крызісу ўзмацніліся дэвальвацыйныя чаканні і назіраецца павышаны попыт на рублёвыя крэдыты з боку насельніцтва.

«Гэта класічная гісторыя. Калі ў насельніцтва ўзнікаюць дэвальвацыйныя чаканні, фізасобы забіраюць рублёвыя дэпазіты і бяруць рублёвыя крэдыты. І тое, і іншае – для таго, каб перайсці ў цвёрдую валюту альбо набыць тавары доўгага карыстання, якія праз рост валютных курсаў могуць падаражэць», – растлумачыў БелаПАН топ-мэнэджар аднаго з банкаў.

У сувязі з дэфіцытам рублёвай ліквіднасці, абумоўленым адтокам дэпазітаў і пастановамі Нацбанка ў абмежаванні прадстаўлення рублёвай ліквіднасці, многія банкі прыпынілі крэдытаванне насельніцтва.

У жніўні пра прыпыненне крэдытавання абвясцілі «БПС-Сбербанк», «Банк БелВЭБ», «Белінвестбанк», «Альфа-Банк» (уваходзяць у першую дзясятку банкаў у велічыні актываў). Пастанову прыпыніць ці абмежаваць выдачу крэдытаў насельніцтву прыняў таксама шэраг сярэдніх банкаў («Тэхнабанк», «БНБ-Банк», «Франсабанк»).

1 верасня прыпыніў выдачу насельніцтву жыллёвых крэдытаў і адначасова з гэтым з 5 да 15 дзён павялічыў тэрмін разгляду заявак на выдачу спажывецкіх крэдытаў «Беларусбанк». 8 верасня прыпынілі крэдытаванне насельніцтва «Прыёрбанк» і «Ідэя Банк».

На думку беларускіх эканамістаў, захады Нацбанка ў абмежаванні прадстаўлення рублёвай ліквіднасці накіраваныя на тое, каб знізіць рублёвыя прапановы і тым самым аслабіць ціск на валютны рынак. У жніўні на фоне палітычнага крызісу ў Беларусі назіраўся павышаны попыт на СКВ, які прывёў да росту курсу замежных валют на 8%.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках