29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспарт нафтапрадуктаў з Беларусі абрынуўся амаль на 40%

9
Экспарт нафтапрадуктаў з Беларусі абрынуўся амаль на 40%

У вартасным выразе падзенне склала цэлых 60%.

Беларусь у студзені-ліпені 2020 года экспартавала 3,78 млн тонаў нафтапрадуктаў, што на 38,5% менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года, павдемляе «Інтэрфакс».

Пры гэтым у ліпені экспарт нафтапрадуктаў склаў амаль 780 тыс. тонаў, што сведчыць пра паступовае аднаўленне аб'ёмаў знешніх паставак, якія ў 2018–2019 гадах былі блізкія да 1 млн т нафтапрадуктаў за месяц.

У вартасным выражэнні экспарт нафтапрадуктаў упаў на 61,8% – да $ 1,2 млрд. Сярэдні кошт экспарту за 7 месяцаў 2020 года склаў $ 317,3 за 1 тону, што на 37,8% менш у параўнанні з паказнікам за студзень-ліпень 2019 года.

У структуры экспарту пастаўкі ва Украіну склалі 1,58 млн тонаў (зніжэнне на 10,9%) на суму $ 614,8 млн (зніжэнне на 43,1%), у краіны ЕЗ – 493,3 тыс. тонаў (зніжэнне на 59, 2%) на $ 143 млн (зніжэнне на 75,8%), у Вялікую Брытанію – 1,45 млн тонаў (зніжэнне на 52,8%) на $ 343,5 млн (зніжэнне на 75,2%).

Паводле звестак Белстата, экспарт здабытай на тэрыторыі Беларусі нафты ў студзені-ліпені знізіўся на 32,7% – да 507 тыс. тонаў, у вартасным выражэнні – на 63%, да $ 126,1 млн.

Рэзкае зніжэнне экспарту нафтапрадуктаў з Беларусі сёлета тлумачыцца практычна поўнай адсутнасцю паставак нафты з РФ у першым квартале. У гэтых умовах увесь аб'ём здабытай на тэрыторыі Беларусі нафты быў накіраваны на перапрацоўку на мясцовых НПЗ. Рэгулярныя пастаўкі сыравіны з РФ на беларускія НПЗ адноўленыя з красавіка.

У 2019 годзе экспарт нафтапрадуктаў з Беларусі знізіўся на 11,7% у параўнанні з папярэднім годам – да 10,52 млн тонаў. Экспарт нафты ўласнай здабычы склаў 1,65 млн тонаў (рост на 0,6%).

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках