28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нафта рэзка таннее

3
Нафта рэзка таннее

«Чорнае золата» таннее праз аднаўленне здабычы ў Лівіі.

Кошты нафты падаюць на 5-6% на фоне асцярог з нагоды аднаўлення здабычы на ўсходзе Лівіі, што можа стварыць залішнюю прапанову. Пра гэта сведчаць звесткі таргоў.

Кошт лістападаўскіх ф'ючэрсаў нафты Brent да 19:00 паводле Менску складаў $41,02 за барэль, што на $2,13 ніжэй за кошты закрыцця папярэдняй сесіі. Кошты кастрычніцкіх ф'ючэрсаў на марку WTI дагэтуль знізіліся на $2,4 - да $38,71 за барэль.

Раней лівійская нафтавая кампанія National Oil Corp. паведаміла пра аднаўленне здабычы на ўсходзе краіны пасля таго, як камандзір Лівійскага нацыянальнага войска Халіф Хафтар абвясціў пра зняцце блакады нафтавых радовішчаў і партоў, якая доўжылася 8 месяцаў.

Здабыча нафты ў Лівіі пасля ўвядзення блакады ўпала з 1,3 млн да 100 тысяч барэляў у дзень. Чакаецца, што цяпер здабыча ў краіне будзе расці на 220 тысяч барэляў у дзень пачынаючы з чацвярга.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках