25 красавiка 2024, Чацвер, 17:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Менскім электратэхнічным заводзе засіліўся працоўны

22
На Менскім электратэхнічным заводзе засіліўся працоўны
СТАНІСЛАЎ І ЯГОНАЯ СЯМ'Я/ФОТА З САЦСЕТКІ

Калегі мяркуюць, на яго ціснулі праз палітычныя погляды.

На Менскім электратэхнічным заводзе імя Казлова знайшлі павешаным зборшчыка Станіслава Чура. Ён скончыў жыццё самагубствам падчас абедзеннага перапынку. У Станіслава засталіся жонка і непаўналетні сын, паведамляе «Еўрарадыё».

З якой прычыны Станіслаў рашыўся на самагубства, невядома. Ягоныя калегі дапускаюць, што на Станіслава ціснулі праз ягоныя палітычныя погляды. «Кажуць, што ён пасварыўся з начальствам, потым здаў інструменты і хадзіў шукаў месца, дзе скончыць з сабой», - распавёў адзін з супрацоўнікаў заводу.

Пахаванне Станіслава пройдзе ў Вілейцы.

Нагадаем, Менскі электратэхнічны завод у мінулым месяцы актыўна баставаў. 11 жніўня дзясяткі працоўных завода падпісалі зварот з патрабаваннем спыніць гвалт над дэманстрантамі і вызваліць усіх затрыманых. Зварот быў адрасаваны Адміністрацыі прэзідэнта.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках