Футбаліст «Слуцка» адсвяткаваў гол у браму БАТЭ пратэстным жэстам
1- 21.09.2020, 11:21
- 17,317
Раней такі жэст выкарыстоўвалі заўзятары некаторых клубаў падчас афіцыйнага гімна Беларусі.
У матчы 24-га тура чэмпіянату Беларусі «Слуцк» саступіў БАТЭ (1:3), піша «Трыбуна».
Адкрыў лік у матчы паўабаронца «Слуцка» Ягор Сямёнаў. Футбаліст завёў рукі за галаву, святкуючы гол.
Раней такі жэст выкарыстоўвалі заўзятары некаторых клубаў падчас гімна Беларусі.