28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрты пра вакцыну, якой прышчапіўся беларускі прэм'ер: Пытанне бяспекі стаіць вельмі востра

7
Экспэрты пра вакцыну, якой прышчапіўся беларускі прэм'ер: Пытанне бяспекі стаіць вельмі востра
Фота: ТАСС

У сусветнай навуковай супольнасці крытыкуюць «першую ў свеце вакцыну ад каранавіруса», створаную ў Расеі.

У жніўні ў Расеі была зарэгістраваная першая ў свеце вакцына ад каранавіруса пад назвай «Спадарожнік V». Гэтая падзея выклікала масу пытанняў у сусветнай навуковай супольнасці, піша gazetaby.com.

Рэгістрацыя вакцыны адбылася да праходжання трэцяй фазы выпрабаванняў, гэта значыць да тэставання яе на некалькіх тысячах добраахвотнікаў.

Але гэта не перашкодзіла высокапастаўленым расейскім чыноўнікам прышчапіцца прэпаратам «Спадарожнік V» і прыцягнуць да гэтай справы замежных калег.

3 верасня прышчэпку зрабіў беларускі прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка. 9 верасня чыноўнік паведаміў, што пасля прэпарата працуе ў напоўніцу і папрасіў з нагоды яго самаадчування не турбавацца.

Крыху раней да смелага ўчынку Галоўчанкі Уладзімір Пуцін заявіў, што Беларусь адной з першых атрымае расейскую вакцыну ад каранавіруса.

15 верасня выканаўца абавязкаў міністра аховы здароўя Дзмітрый Піневіч распавёў, што беларускія медыкі прыступілі да клінічных выпрабаванняў «Спадарожнік V» - але на добраахвотніках пакуль не выпрабоўвалі

Між тым навукоўцы ўстурбаваныя статыстычнымі анамаліямі, выяўленымі пры публікацыі вынікаў першай і другой фазы тэставання расейскай вакцыны ад SARS-CoV-2.

Група навукоўцаў выказала ў адкрытым лісце ўстурбаванасць. У ім блізу 40 даследчыкаў з Еўропы, ЗША, Канады і самой Расеі ставяць пад сумнеў дакладнасць звестак распрацоўшчыкаў вакцыны.

Крытычнае стаўленне да сцвярджэнняў расейскіх калег аб эфектыўнасці створанай вакцыны выказаў і Канстанцін Севярын, доктар біялагічных навук, прафесар Універсітэта Ратгерса (ЗША), загадчык лабараторыі Інстытута малекулярнай генетыкі РАН.

На пытанне Эхо Москвы пра надзейнасць вакцыны Севярын адказаў:

- Ніхто не ведае. Пакуль што ёсць звесткі абмежаванага даследавання першай і другой фазы, якія нядаўна былі апублікаваныя ў прэстыжным міжнародным часопісе. Праўда, потым выявілася, што магчыма апублікаванае было тое, што публікаваць не варта было. Гэта хутчэй праблема ўжо рэдакцыі часопіса, у якім вынікі расейскага даследавання былі прадэманстраваны.

Але паколькі колькасць людзей, на якіх было праведзена даследаванне меншая за сотню, то пакуль усё, што можна сказаць - што ніхто з іх, гэта былі маладыя людзі, якія былі правакцынаваныя. Ніхто вельмі моцна не пацярпеў у выніку вакцынацыі. І ва ўсіх былі антыцелы ў выніку супраць віруса.

Але паказаць, што гэтыя антыцелы дазволяць гэтым людзям не заразіцца ў тых умовах, калі чалавек невакцынаваны заразіцца, на гэтых звестках немагчыма. Такім чынам, вынікаў эфектыўнасці вакцыны, вакцына нам патрэбна для гэтага - на сённяшні момант няма.

Акрамя таго, паколькі гаворка ідзе аб вытворчасці мільёнаў доз. То пытанне бяспекі таксама стаіць вельмі востра. Таму што адна справа, калі 70 здаровых мужыкоў ўпаролі і забыліся. А іншая справа, калі вы пачняце гэта даваць мільёнам людзей, якія могуць на розных стадыях развіцця самых розных хранічных хвароб і вельмі можа стацца, што ў некаторых суполках ускладненні могуць быць горшымі, чым тое, ад чаго вакцына павінна абараняць.

Ці варта вакцынаваць, калі ёсць ліцэнзаваная вакцына? Так. Паставім пытанне па-іншаму: ці варта вакцынаваць вакцынай, эфектыўнасць якой не даведзеная - па-мойму, не.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках