20 красавiка 2024, Субота, 0:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мытня ўвяла беставарны ўезд у Беларусь?

61
Мытня ўвяла беставарны ўезд у Беларусь?
Фото: onliner.by

«Не ўпускаюць нават з пачкам кавы»

Беларусы паведамляюць, што на памежным пераходзе «Варшаўскі мост» людзей не пускаюць з таварам, разварочваюць нават з пачкам кавы. «Ніякіх нарматыўных дакументаў не даюць. Кажуць, у Беларусі ўведзены беставарны ўезд», – расказваюць людзі. Мытны камітэт Беларусі пракаментаваў гэтую інфармацыю, піша «Онлайнер».

У вартавой службе Берасцейскай мытні сказалі, што падраздзяленне працуе ў ранейшым рэжыме, ніякіх дакументаў на беставарны ўезд у іх няма. Параілі тэлефанаваць у Мытны камітэт у Менск.

Як паведамілі ў прэс-службе камітэта, беларуская мытня ўзмацніла аперацыі мытнага кантролю.

– З мэтай спынення спробаў перамяшчэння забароненых і абмежаваных тавараў, а таксама ўвозу камерцыйных партый тавараў пад выглядам тавараў асабістага карыстання, на падставе выкарыстання сістэмы аналізу і кіравання рызыкамі праводзяцца неабходныя праверачныя мерапрыемствы і прымаюцца адпаведныя пастановы, – сказалі ў прэс-службе.

Гэтыя падыходы адпавядаюць нормам міжнароднага права і нацыянальнаму заканадаўству пра мытнае рэгуляванне, адзначылі ў прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камітэта.

– З улікам закрыцця шэрагам краінаў сваіх межаў колькасць фізічных асобаў, якія перасякаюць мытную мяжу, скарацілася практычна ў пяць разоў. Калі летась за дзень мяжу перасякала парадку 90 тысячаў фізічных асобаў, то сёння – не больш за 20 тысячаў. Нягледзячы на істотнае павелічэнне колькасці грамадзянаў, якія перасякаюць мытную мяжу, адзначаецца рост спынення мытнікамі спробаў перамяшчэння наркотыкаў, – паведамілі ў ДМК.

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках