25 красавiка 2024, Чацвер, 19:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чырвоны касцёл запрашае на серыю дабрачынных музычных імпрэз #МолитвыБеларуси

2
Чырвоны касцёл запрашае на серыю дабрачынных музычных імпрэз #МолитвыБеларуси

Прыбытак ад канцэртаў будзе накіравана на падтрымку касцёла і беларускіх дзеячаў культуры.

Цэнтр культурных ініцыятыў «Артс Кіт» і MuzzicDom праводзяць серыю дабрачынных музычных мерапрыемстваў #МолитвыБеларуси ў Чырвоным касцёле ў Менску, піша naviny.by.

Прыбытак ад канцэртаў будзе накіравана ў падтрымку Чырвонага касцёла і беларускіх дзеячаў культуры.

Першы канцэрт Lux Aeterna («Вечнае Святло») адбудзецца 19 верасня а 13.30, у ім прагучаць знакамітыя духоўныя творы І.Баха, Г.Персела, В.Моцарта, Ф.Шубэрта, С.Барбера

Выканаўцы: MuzzicDom Orchestra, Маргарыта Ляўчук (сапрана), камерны хор Жанны Філіповіч, дырыжор - Андрэй Галанаў.

Мінімальны кошт квітка - 10 рублёў, але вы можаце зрабіць данацыю і больш. Кошт не залежыць ад месца, якое вы зоймеце (свабоднае рассаджванне), а толькі ад вашага жадання і магчымасцяў падтрымаць Чырвоны касцёл і дзеячаў культуры. Дзіцячы білет - 5 рублёў. Колькасць месцаў абмежаваная.

Набыць квіткі можна он-лайн на сайтах kvitki.by і smsbilet.by, а таксама непасрэдна ў касцёле перад пачаткам канцэрта.

Наступны канцэрт #МолитвыБеларуси павінен адбыцца 26 верасня (пачатак а 20:15). Прагучыць «Рэквіем» В.А. Моцарта.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках