29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску згас Вечны агонь

24
У Менску згас Вечны агонь

Дакладная прычына здарэння пакуль невядомая.

Сёння раніцай каля манумента Перамогі часова згас Вечны агонь, паведамляе onliner.by.

Пасля паведамлення аб гэтым да абеліска прыбылі супрацоўнікі Мінгазу, якія развязалі праблему. Ратавальнікі таксама выязджалі да Вечнага агню, аднак іх дапамога не спатрэбілася.

Дакладная прычына здарэння пакуль невядомая. Магчыма, ён згас праз дождж, як было, напрыклад, у чэрвені 2013 года. Афіцыйная інфармацыя аб тым, што адбылося будзе апублікаваная пры першай магчымасці.

Вечны агонь быў запалены 3 ліпеня 1961 года, у дзень 17-й гадавіны вызвалення Менска. Яго запаліў Герой Савецкага Саюза генерал-палкоўнік Аляксей Бурдзейны.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках