19 красавiка 2024, Пятніца, 16:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння нескароны Купалаўскі тэатр святкуе 100-годдзе

7
Сёння нескароны Купалаўскі тэатр святкуе 100-годдзе
Фота: «Наша Ніва»

Сёлета акторы тэатра прадэманстравалі сапраўдную сілу салідарнасці.

Сто гадоў таму, 14 верасня 1920 года, спектаклем «Рысь» паводле аповесці Элізы Ажэшкі ўрачыста адкрыўся Беларускі дзяржаўны тэатр, спадчыннікам якога стаў Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, піша tut.by.

Для беларускай культуры Купалаўскі тэатр стаў сапраўды легендарнай пляцоўкай. Менавіта ў будынку тэатра адбываліся падзеі, якія вызначылі жыццё Беларусі на доўгі тэрмін: там праходзілі лёсавызначальныя з'езды і пасяджэнні. Пазней у тым жа будынку ставіліся легендарныя беларускія спектаклі - «Паўлінка», «Тутэйшыя», «Пінская шляхта» і іншыя. Акторы Стэфанія Станюта, Віктар Тарасаў, Глеб Глебаў, рэжысёры Еўсцігней Міровіч, Леў Літвінаў, Валерый Раеўскі ды дзясяткі іншых выбітных беларусаў пакінулі свой глыбокі след у гісторыі тэатра і айчыннай культуры.

Акторы тэатра Янкі Купалы падтрымалі дэманстрантаў супраць рэжыму Лукашэнкі і абвясцілі страйк. 26 жніўня на знак пратэсту звольніліся 58 актораў і супрацоўнікаў тэатра. Сярод іх - народныя артысты Беларусі. Пазней з тэатра звольніўся знакаміты актор Віктар Манаеў. Цяпер у трупе тэатра засталося 15 чалавек. Акторы тэатра прадаўжаюць удзельнічаць у акцыі салідарнасці і пратэсту.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках