20 красавiка 2024, Субота, 14:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Старшыня Найвышэйшага царкоўнага суда РПЦ памёр ад каранавірусу

Старшыня Найвышэйшага царкоўнага суда РПЦ памёр ад каранавірусу
Иллюстрационное фото

Мітрапаліт цягам 33 гадоў быў архірэем Кубані.

Старшыня Найвышэйшага агульнацаркоўнага суда Расейскай праваслаўнай царквы мітрапаліт Ісідар (Кірычэнка) памёр ад каранавірусу. Яму было 79 гадоў. Пра смерць паведаміў у Telegram-канале намеснік кіраўніка справаў патрыярхіі епіскап Сава (Тутуноў), паведамляе svoboda.org.

Ісідар 33 гады быў архірэем Кубані. Ён паступіў у Ленінградскую духоўную акадэмію пасля заканчэння школы ў 1959 годзе, а ў 1967 годзе быў пастрыжаны ў манаства мітрапалітам Нікадзімам (Ротаў) – уплывовым епіскапам РПЦ, настаўнікам дзейнага кіраўніка царквы патрыярха Кірыла (Гундзяева). У савецкі час ён займаў пасаду епіскапа архангельскага і халмагорская.

Шостага жніўня забаронены ў служэнні ўплывовы прапаведнік РПЦ Андрэй Кураеў паведаміў, што кубанская дыяцэзія два тыдні не паведамляе навінаў пра Ісідара. "Кубань не адважваецца прасіць малітваў аб сваім мітрапаліце. Паводле маёй інфармацыі, ва ўладыкі Ісідара COVID. Так што малітвы яму патрэбныя", – напісаў ён.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках