20 красавiка 2024, Субота, 13:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

CNN: Спецыялісты параўналі колькасць каранавіруса ў целе людзей з сімптомамі і без

CNN: Спецыялісты параўналі колькасць каранавіруса ў целе людзей з сімптомамі і без
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА: GETTY IMAGES

Вынікі новага даследавання, праведзенага ў Паўднёвай Карэі.

Пацыенты з COVID-19, у якіх няма ніякіх сімптомаў, могуць пераносіць роўна такую ж колькасць новага каранавіруса ў сваім арганізме, як і тыя, у каго сімптомы ўсё ж ёсць.

Пра гэта сведчыць новае даследаванне, праведзенае ў Паўднёвай Карэі.

Як піша CNN (пераклад - unian.net), гэта тлумачыць, чаму людзі, якія не адчуваюць праблемаў са здароўем і не падазраюць пра сваю хваробу, усё роўна могуць распаўсюджваць каранавірус.

Даследаванне было апублікаванае ў часопісе JAMA Internal Medicine. Яно змяшчае звесткі пра 303 пацыентаў з COVID-19, якія знаходзіліся ў ізаляцыі ў цэнтры лячэння ў цэнтральнай частцы Паўднёвай Карэі.

Пацыенты - у асноўным маладыя дарослыя людзі. Іх сярэдні ўзрост складае 25 гадоў. У 193 з іх (ці 63,7%) падчас ізаляцыі назіраліся сімптомы. У гэты ж час у іншых 110 чалавек хвароба праходзіла без сімптомаў. Толькі ў 19,1% пацыентаў, у якіх спачатку сімптомаў не было, яны ўсё ж з'явіліся з часам.

Астатнія 80% засталіся без сімптомаў на працягу ўсяго перыяду даследавання, якое доўжылася 24 дні. У кожнага з пацыентаў бралі ўзоры з рота і носа. Навукоўцы аналізавалі гэтыя ўзоры, шукаючы РНК віруса, каб вызначыць вірусную нагрузку. Такім чынам, навукоўцы вызначалі колькасць часціц каранавіруса ў арганізме удзельнікаў даследавання. Так высветлілася, што вірусная нагрузка ў выпадку пацыентаў без сімптомаў была такой жа, як і ў тых, у каго яны ўсё ж былі.

Пры гэтым навукоўцы заўважылі, што ў людзей без сімптомаў за час назірання гэтая нагрузка скарачалася больш павольна, чым у тых, у каго сімптомы былі першапачаткова ці з'явіліся з часам. Аўтары даследавання ўсё ж адзначылі, што іх праца хоць і дала некаторыя тлумачэнні, аднак, была абмежаванай. І для пацверджання яе высноваў трэба правесці дадатковыя больш маштабныя назіранні.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках