19 красавiка 2024, Пятніца, 15:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Разам за вашу і нашу свабоду»

«Разам за вашу і нашу свабоду»
ФОТА: «БЕЛСАТ»

Пікет супраць расейскай агрэсіі прайшоў у Вільне.

У скверы імя Барыса Нямцова ў Вільні, каля расейскай амбасады 7 жніўня адбыўся пікет супраць расейскай агрэсіі ў трох краінах: Грузіі, Украіне і Беларусі. На акцыі прысутнічала блізу 70 чалавек, сярод якіх былі прадстаўнікі розных нацыянальнасцяў, арганізацый, паведамляе «Белсат».

Былі прадстаўнікі таварыства беларускай культуры ў Літве, беларускі клуб «Сябрына», сябры Сойма Літвы, еўрапарламентарый Пятрас Аўштравічус. Лозунг пікету: «Разам за вашу і нашу свабоду».

У першую чаргу выступоўцы асудзілі працэс выбараў у Беларусі і запуск Астравецкай АЭС.

«Сёння Лукашэнка робіць сваю рэкламную кампанію, не звяртаючы ўвагі ні на якія меры бяспекі. Ён будзе тэставаць гэты рэактар пасля запуску. Набліжаецца нядзеля. Мы, Літва, будзем абараняць тых людзей, супраць якіх могуць пайсці сілай і будзем ствараць ліст Магніцкага на тых, хто будзе ўчыняць злачынствы супраць дэмакратыі, чалавецтва. Я думаю, мы будзем першымі, хто такі спіс зробіць», - адзначыў сябра Сойму Літвы Жыгімонт Павілёніс.

ФОТА: «БЕЛСАТ»

Еўрапарламентар, пастаянны дакладчык Еўрапарламента ў Беларусі Пятрас Аўштравічус уважае, што Лукашэнка выкарыстоўвае савецкія метады прасоўвання сваёй кандыдатуры і запуск Астравецкай АЭС - гэта проста дэманстрацыя фінансавай і энэргетычнай сілы.

«Я думаю, што папулярнасць Лукашэнкі рэальна блізу 3%, падымаць свой рэйтынг трэба нейкімі спосабамі. Людзі не вераць у яго, пераслед і насілле супраць людзей, дэманстрантаў выклікае адваротную рэакцыю», - кажа Пятрас Аўштравічус.

ФОТА: «БЕЛСАТ»

На акцыі выступіў таксама Вітаўтас Ландсбергіс, былы старшыня Вярхоўнай Рады Літвы, які назваў запуск станцыі вялікім свінствам для Літвы, якое можна было камусьці зрабіць, а тым больш суседу. Ён падкрэсліў, што сапраўдны сусед абуджаецца і сусед гэты беларускі народ і што зараз вырашаецца лёс самой Беларусі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках