20 красавiка 2024, Субота, 4:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Індыі пасля няўдалай пасадкі пасажырскі самалёт разламаўся напалам

5
У Індыі пасля няўдалай пасадкі пасажырскі самалёт разламаўся напалам
ФОТА: EPA

Самалёт авіякампаніі Air India Express выкаціўся за межы ўзлётна-пасадачнай паласы.

У індыйскім Карыпурэ пры пасадцы самалёт авіякампаніі Air India Express выкаціўся за межы ўзлётна-пасадачнай паласы і разбурыўся. Як піша Times Now (пераклад - gordonua.com), адзін пілот лайнера загінуў, другі знаходзіцца ў крытычным стане.

Выданне ўдакладняе, што афіцыйна гэтая інфармацыя пакуль не пацверджаная, аднак кабіна самалёта разбураная мацней за ўсё.

На борце знаходзілася, паводле розных звестак, ад 177 да 191 чалавека, у тым ліку 10 дзяцей. Паводле інфармацыі агенцтва ANI, на борце было 184 чалавекі, у тым ліку шасцёра сябраў экіпажа.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках