24 красавiка 2024, Серада, 5:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Заходняй Еўропе чакаецца анамальная спякота

1
У Заходняй Еўропе чакаецца анамальная спякота

У Францыі тэмпература месцамі паднімецца да 42°С.

У Заходняй Еўропе найбліжэйшымі днямі чакаюць надзвычай спякотнае надвор'е. Пра гэта пішуць еўрапейскія СМІ ў пятніцу, 7 жніўня, цытуе korrespondent.net.

Пік спякоты ў Францыі прагназуюць на вечар пятніцы. У больш чым 40 дэпартаментах абвешчаны павышаны ўзровень небяспекі. Тэмпература паветра ў некаторых раёнах на захадзе краіны паднімецца да 42 градусаў па Цэльсіі. У Парыжы і сталічным рэгіёне паветра прагрэецца да 35 градусаў па Цэльсіі.

Пры гэтым у Англіі ў пятніцу чакаюць сёлета самы гарачы дзень. Метэаролагі не выключаюць, што можа быць пабіты рэкорд за ўсю гісторыю назіранняў - 38,7 градусаў па Цэльсіі, устаноўлены ў ліпені 2019 года.

У сваю чаргу ў Бельгіі ў нядзелю, 9 жніўня, тэмпература месцамі падымецца на 14 градусаў вышэй за сярэдні паказчык для жніўня. А ў Нідэрландах, напрыклад, у Амстэрдаме, на выходных чакаюць да 32 градусаў па Цэльсіі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках