28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Францыя, Нямеччына і Польшча заклікалі Менск «паважаць волю беларускага народа»

4
Францыя, Нямеччына і Польшча заклікалі Менск «паважаць волю беларускага народа»

Міністэрствы замежных справаў трох краінаў выступілі з супольнай заявай.

Міністэрствы замежных справаў трох краінаў – Нямеччыны, Францыі і Польшчы – заявілі пра свой непакой аб будучых выбарах прэзідэнта Беларусі і заклікалі Менск правесці іх сумленна. Супольная заява апублікаваная на сайце нямецкага МЗС.

«Мы з вялікай заклапочанасцю назіраем за тым, што адбываецца ў Беларусі. <...> Мы настойліва заклікаем беларускія ўлады правесці выбары свабодна і справядліва, у тым ліку забяспечыць незалежны маніторынг з боку мясцовых назіральнікаў», – гаворыцца ў заяве.

Краіны заклікалі ўлады Беларусі вызваліць «усіх зняволеных, затрыманых на палітычныя матывы», адмовіцца ад гвалту супраць «правоў чалавека, у тым ліку грамадзянскіх і палітычных свабодаў, і паважаць волю беларускага народа».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках