Украінскі народны дэпутат Аляксей Ганчарэнка: Найбліжэйшыя дні беларусы вернуць сабе свабоду і сапраўдную незалежнасць
5- 7.08.2020, 12:22
- 29,826
Мільёны ўкраінцаў трымаюць за наш народ кулакі.
Народны дэпутат Украіны Аляксей Ганчарэнка звярнуўся да беларусаў:
«Дарагія браты беларусы!
Нас звязваюць стагоддзі агульнай гісторыі і суседства. Найбліжэйшыя дні ў вас будзе магчымасць вярнуць сабе свабоду і сапраўдную незалежнасць. Мільёны ўкраінцаў трымаюць за вас кулакі. Беларусь павінна стаць сапраўднай еўрапейскай, свабоднай і дэмакратычнай дзяржавай.
Разбуры турмы муры!
Прагнеш свабоды - то бяры!
Украіна з вамі! Украіна падтрымлівае вас! Разам пераможам! Да сустрэчы ў вольным Менску!»
Нагадаем, што Аляксей Ганчарэнка ўзначаліў нядаўна ва ўкраінскім парламенце аб'яднанне «За дэмакратычную Беларусь».
У інтэрв'ю праграме сайта Charter97.org «Змена ўлады» дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны заявіў, што ў беларускім грамадстве саспеў пратэстны патэнцыял, дастатковы для ліквідацыі дыктатуры.