19 красавiка 2024, Пятніца, 11:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы зняверыліся ў нацыянальнай валюце

6
Беларусы зняверыліся ў нацыянальнай валюце

Што адбываецца ў абменніках?

Насельніцтва ў ліпені ў параўнанні з другім кварталам гэтага года істотна павялічыла попыт на замежную валюту, сведчаць звесткі Нацыянальнага банка, паведамляе naviny.by.

У ліпені жыхары Беларусі набылі ў наяўнай і безнаяўнай форме замежнай валюты на 947,4 млн даляраў, што істотна больш за паказчык папярэдніх месяцаў (у чэрвені купля склала 776,6 млн млн даляраў, у траўні - 627 млн, у красавіку - 613,9 млн ).

Прадалі фізічныя асобы замежнай валюты ў ліпені на 731,7 млн даляраў (супраць 698,9 млн даляраў у чэрвені, 569,1 млн - у траўні і 544,4 млн - у красавіку).

Такім чынам, у ліпені насельніцтва купіла замежнай валюты на 215,6 млн даляраў больш, чым прадало. Чысты попыт на замежную валюту з боку насельніцтва ў ліпені быў самым высокім у параўнанні з паказчыкамі другога квартала (у чэрвені чыстая купля замежнай валюты фізічнымі асобамі склала 77,7 млн даляраў, у траўні - 58,8 млн, на красавіку - 69,5 млн).

Рост попыту на замежную валюту ў Беларусі ў апошняе дзесяцігоддзе традыцыйна назіраецца напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў. Як паведамлялася, пасля выбараў кіраўніка дзяржавы ў снежні 2010 года ў краіне адбылася рэзкая дэвальвацыя нацыянальнай валюты. Прэзідэнцкія выбары ў гэтым годзе пройдуць 9 жніўня.

Варта адзначыць, што ў 2017-2019 гадах насельніцтва больш прадавала замежнай валюты, чым набывала. У той жа час у першай палове 2020 году назіралася адваротная сітуацыя - насельніцтва стала выступаць чыстым пакупніком замежнай валюты.

Змяненне паводзін грамадзян на валютным рынку ў першай палове года фінансавыя аналітыкі тлумачаць тым, што на фоне пандэміі адбыўся рост курсаў замежных валют і ўзмацніліся дэвальвацыйныя чаканні.

У студзені сярэдні курс даляра склаў 2,12 рубля за даляр, у лютым - 2,19 рубля, сакавіку - 2,4 рубля, красавіку - 2,51 рубля, траўні - 2,43 рубля, чэрвені - 2,38 рубля, ліпені - 2,41 рубля.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках