25 красавiка 2024, Чацвер, 21:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карэнныя народы расейскай Поўначы папрасілі Ілана Маска адмовіцца ад прадукцыі «Нарнікеля»

5
Карэнныя народы расейскай Поўначы папрасілі Ілана Маска адмовіцца ад прадукцыі «Нарнікеля»
ІЛАН МАСК
ФОТА: REUTERS

Расейцы звярнуліся да кіраўніка кампаніі SpaceX.

Прадстаўнікі карэнных малалікіх народаў Поўначы, звярнуліся да кіраўніка кампаніі SpaceX Ілана Маску з просьбай больш не закупляць прадукцыю «Нарнікеля». Дакумент падпісаны чальцамі расейскага аб'яднання экспэртаў, актывістаў і лідараў арганізацый народаў Поўначы, Сібіры і Далёкага Усходу «Абориген-Форум», паведамляе «Новая газета».

У лісце Маска просяць не купляць нікель, медзь і іншыя прадукты кампаніі, пакуль не будзе незалежнай ацэнкі назапашанай экалагічнай шкоды ад дзейнасці кампаніі на Таймыры і ў Мурманскай вобласці, уключаючы шкоду ад разліву дызпаліва ў раку Амбарную. Таксама аўтары звароту патрабуюць кампенсацыі ўплыву забруджвання на карэнныя народы, падрыхтоўкі і рэалізацыі плана рэкультывацыі забруджаных кампаніяй тэрыторый, змены палітыкі ў дачыненні да карэнных народаў з улікам Дэкларацыі аб правах карэнных народаў.

Да Маска актывісты звярнуліся пасля ягонага прызыву да сусветных вытворцаў нікелю аб нарошчванні аб'ёмаў вытворчасці металу, неабходнага для вытворчасці акумулятараў для электрамабіляў. Найбуйнейшым яго вытворцам у свеце з'яўляецца «Нарнікель», чые магутнасці жорстка ўздзейнічаюць на экасістэмы Арктыкі. Нядаўні разліў больш як 20 тысяч тон дызпаліва з рэзервуара ЦЭЦ на Таймыры ўважаецца за адную з найбуйнейшых экалагічных катастроф Запаляр'я.

Сакратар «Абориген-Форум» Генадзь Шчукін растлумачыў «Новай», што разлічвае атрымаць рэакцыю Маска, які дэкларуе прыхільнасць прынцыпам абароны чалавека і зніжэння негатыўнага ўплыву на планету. Таксама ён распавёў, што пасля таймырскай катастрофы ў «Нарнікелі» паабяцалі кампенсаваць шкоду карэнным народам, аднак гэта не з'яўляецца іх галоўным патрабаваннем.

«Галоўнае, чаго мы хочам дамагчыся, гэта захавання бізнэсам прынцыпаў міжнароднага права, якое патрабуе атрымання свадобнай, інфармаванай і свядомай згоды карэннага народа на кожнае прамысловае асваенне тэрыторыі яго пражывання», - сказаў Шчукін «Новай».

Нагадаем, разліў паліва на Таймыры адбыўся 29 траўня на тэрыторыі ЦЭЦ-3 «Нарыльскага-Таймырскай энергетычнай кампаніі» (уваходзіць у «Нарнікель»). Нафтапрадукты забрудзілі 180 тысяч квадратных метраў грунту і мясцовыя вадаёмы. Іх сляды выяўленыя ў пробах, узятых падчас супольнай экспедыцыі «Новай газеты» і «Грынпіса» ў возеры Пясіна.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках