20 красавiка 2024, Субота, 0:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы ў ліпені надумалі закупіцца далярамі

2
Беларусы ў ліпені надумалі закупіцца далярамі

Амаль паўтарыўся сакавіцкі рэкорд.

У ліпені беларусы значна павялічылі цікавасць да куплі валюты, практычна паўтарыўшы сакавіцкі рэкорд. І зноў, як у сакавіку, грамадзяне былі чыстымі пакупнікамі валюты. Пра гэта паведамляе Нацбанк, піша tut.by.

Купля валюты вырасла на 24,6%, да 626,6 млн даляраў у эквіваленце. Продаж валюты грамадзянамі ў ліпені вырас на 6,7% - да 560,9 млн даляраў. За месяц купля перавысіла продаж на 65,7 млн даляраў.

Па выніках сямі месяцаў беларусы здалі гатоўкай на 51,8 млн даляраў больш, чым купілі. Нагадаем, сорак дзевяць месяцаў, да сакавіка 2020 года, насельніцтва Беларусі было чыстым прадаўцом валюты. У сакавіку, калі даляр абнавіў чатырохгадовы максімум і працягнуў рост, а ў абменніках выявіўся дэфіцыт даляраў, насельніцтва купіла больш, чым прадало. З красавіка грамадзяне зноў былі чыстымі прадаўцамі валюты, але ў ліпені, калі пачалася справа Белгазпрамбанка і выбарчая кампанія, сітуацыя зноў змянілася.

З улікам безгатоўкавых аперацый насельніцтва ўжо стабільна - чысты пакупнік. За студзень-ліпень безнаяўная купля перавысіла продаж ужо на 925,6 млн даляраў. Гэта значыць з улікам гатоўкавых і безгатоўкавых аперацый беларусы - чыстыя пакупнікі валюты.

За мінулы год чысты продаж валюты склаў 1,418 млрд даляраў (мінус 18,4% да 2018 года). За 2018 год беларусы здалі 1,738 млрд даляраў чыстымі, што больш чым на чвэрць ніжэй за ўзровень 2017 года. За 2017 год чысты продаж склаў 2,2 млрд даляраў, у 2016 годзе - 2,4 млрд даляраў.

Суб'екты гаспадарання па выніках сямі месяцаў былі чыстымі пакупнікамі валюты (сума куплі перавысла продаж на 746 млн даляраў) 799,6 млн даляраў). У ліпені прадпрыемствы больш прадалі валюты, чым купілі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках