20 красавiка 2024, Субота, 3:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Шыкоўныя дыджэі паказалі, хто цяпер пераможцы»

3
«Шыкоўныя дыджэі паказалі, хто цяпер пераможцы»
ФОТА: НАДЗЕЯ БУЖАН/«НАША НІВА»

Няма сумненняў, што 9-га жніўня стане святочным днём для нашай краіны.

Цудоўная дыверсія дыджэяў і атмасфера вольнага горада пасля мітынгу паказалі, хто цяпер сапраўдныя пераможцы, напісаў чытач тэлеграм-канала «Баста!».

«Забаронай мітынгу на Бангалоры ўлада распісалася ва ўласным бяссіллі, - піша чытач. - Хацелі як лепш для сябе - не даць прыхільнікам свабоды і мірных перамен зноў сабрацца і паказаць сваю сілу. Але атрымалася, як заўсёды, наадварот.

Падзеі ў Кіеўскім скверы, шыкоўная дыверсія дыджэяў, атмасфера вольнага горада пасля мітынгу паказалі, хто цяпер сапраўдныя пераможцы. Нягледзячы на тое, што аб пераносе мітынгу людзі даведаліся за пару гадзін, сабралася вялікая колькасць людзей, якія прагнуць перамен.

Няма сумненняў, што 9-га жніўня стане святочным днём для нашай краіны - днём свабоды і справядлівасці».

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках