20 красавiка 2024, Субота, 16:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пратэстоўцы ў Бейруце патрабавалі адстаўкі ўрада

1
Пратэстоўцы ў Бейруце патрабавалі адстаўкі ўрада

Грамадзяне краіны абвінавачваюць дзяржаўных чыноўнікаў у халатнасці.

У Бейруце пасля маштабных выбухаў прайшлі пратэсты з патрабаваннем адстаўкі ўрада.

Як паведамляе ВВС, падчас пратэстаў адбыліся сутыкненні паміж дэманстрантамі і паліцыяй.

Праваахоўнікі выкарысталі слёзацечны газ.

Удзельнікі пратэстаў былі абураныя магутнымі выбухамі ў порце, якія прывялі да шматлікіх ахвяр і разбурэнняў.

Дэманстранты ўпэўненыя, што да трагедыі прывяла халатнасць урада.

У выніку выбуху былі разбураны цэлыя раёны сталіцы, дамы і прадпрыемствы ператварыліся ў руіны.

Дзесяткі людзей дагэтуль лічацца зніклымі без вестак.

4 жніўня ў раёне порта Бейрута грымнуў магутны выбух.

Папярэдне вядома, што ў порце выбухнула некалькі тысяч тон аміячнай салетры (нітрат амонію), якія захоўваліся там з 2014 года. Мытня і Галоўная ўправа грамадскай бяспекі Лібана неаднаразова прасілі вывезці з порта Бейрута небяспечныя грузы, але беспаспяхова.

Колькасць загінулых у выніку магутнага выбуху ў Бейруце склала 157 чалавек.

У рамках расследавання выбухаў у Бейруце былі затрыманыя 16 чалавек. Са звестак СМІ, сярод іх - дырэктар порта.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках