29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-чыноўнік: Дзяржаўны апарат Лукашэнку ненавідзіць, яму давядзецца ўцякаць

25
Экс-чыноўнік: Дзяржаўны апарат Лукашэнку ненавідзіць, яму давядзецца ўцякаць
ФОТА: SVABODA.ORG

Пратэсты пасля выбараў 9 жніўня скончацца перамогай народа.

Былы кіраўнік Галоўнай дзяржаўнай прававой упраўвы адміністрацыі Лукашэнкі Аляксандр Пласкавіцкі, заявіў «Радыё Свабода», што не чакаў, што беларускі народ будзе здольны настолькі хутка і энэргічна «ўскіпець». Экс-чыноўнік прааналізаваў адрозненні сённяшняй сітуацыі з папярэднімі гадамі і расказаў, у якіх выпадках Лукашэнка можа сысці з улады:

- Сыдзе ён (Лукашэнка - рэд.) у двух выпадках. Першы - самы рэальны. Калі ён вычарпае свае магчымасці, ён, хутчэй за ўсё, уцячэ. А ў чым яго магчымасці? Ён умее выпрошваць грошы з іншых краін, перш за ўсё з Расеі. Як толькі яму перастануць даваць грошы, яму не будзе на што абаперціся. Бо сяброў у яго няма, падтрымкі няма нават у сваёй уласнай сям'і, дзяржаўны апарат яго ненавідзіць.

Нават тыя людзі, якіх ён уважае за самых верных, столькі разоў былі ім зняважаныя, што яны пры першай жа магчымасці адыграюцца за гэтыя знявагі. Так што як толькі ў яго знікне магчымасць карміць іх нармальна - яны самі яму скажуць: «Ідзі адсюль, і як мага хутчэй».

Нарэшце і гэтыя людзі прыйдуць да высновы, што лепш яго здаць і паспрабаваць хоць нешта захаваць, чым ганьбіцца далей.

Магчыма, гэты працэс не закончыцца 9 жніўня. Але ўся выбарчая кампанія (гэтага года - рэд.) мяне моцна ўзрушыла. Я не чакаў, што наш народ будзе здольны настолькі хутка і энэргічна «ўскіпець». І гэта кіпенне адназначна не скончыцца пасля 9 жніўня. Усё, што рабілася ўладамі падчас гэтай выбарчай кампаніі, правакавалі народнае абурэнне. Таму адназначна перамога будзе за народам, і Лукашэнку давядзецца ўцякаць адсюль.

У 2010 годзе яму ўдалося захаваць асноўная крыніцу свайго фінансавання, Расею.

Зараз сітуацыя зусім іншая. Лукашэнка апошнім часам вельмі моцна даняў не толькі беларускі народ, але і Маскву. Занадта доўга ён вадзіў іх за нос і не аддаваў таго, што яны прасілі. А цяпер, на фоне арыштаў «вагнераўцаў», ён сапсаваў стасункі з Крамлём - і, значыць, пазбавіў сябе самога галоўнай крыніцы фінансавання.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках