16 красавiка 2024, aўторак, 8:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Музыкі масава адмовіліся выступаць на канцэртах «таракана»

7
Музыкі масава адмовіліся выступаць на канцэртах «таракана»
ФОТА: AGUTIN.COM

Беларусы ў сацсетках заклікалі артыстаў не спяваць на мерапрыемствах улады.

Леанід Агуцін, гурт Rasa, «Кар-Мэн», дуэт Джаро і Ханзо, Юліяна Каравулава і спявак Мэвл адмовіліся ад выступу на канцэртах 8 жніўня. Пра гэта артысты паведамілі ў сваіх сацсетках, піша tut.by. Нагадаем, перад гэтым беларусы атакавалі старонкі артыстаў з просьбамі не прыязджаць у Беларусь.

За два дні беларусы напісалі тысячу каментароў артыстам, якія былі заяўлены на канцэртах 8 жніўня ў Менску і абласных гарадах. Падрабязна пра тое, што менавіта яны пісалі, можна прачытаць тут. Калі коратка: каментатары прасілі артыстаў не падтрымліваць дзейную ўладу і адмовіцца ад удзелу ў канцэртах напярэдадні выбараў.

Леанід Агуцін, хоць спачатку і сказаў, што збіраецца прыехаць і праспяваць, пазней перадумаў і паведаміў, што ўсё ж не прыедзе: «Народ, усё, выдыхаем. Мы не едзем, канцэртаў не будзе».

Гурт «Кар-Мэн» таксама наважыў не ехаць у Беларусь.

- У сувязі з сітуацыяй, якая склалася ў Менску вакол канцэртаў 8 жніўня, мы пераносім нашы выступы на пазнейшыя тэрміны і па-ранейшаму чакаем сустрэчы з нашымі фанамі! Любім вас, заўсёды вашыя Кармэны.

Гурт Rasa таксама адмовілася ад выступу 8-га жніўня ў Менску.

- Шчыра дзякуем за тое, што папярэдзілі нас. Мы вельмі любім вас і зычым працвітання вашай краіне, - напісаў у Stories Віця, адзін з салістаў Rasa. У відэа, якое ён апублікаваў на старонцы, дадаў, што спадзяецца на сустрэчу з грамадзянамі ў лепшай сітуацыі.

Беларускі спявак Мэвл таксама паведаміў, што не выступае ні на якіх канцэртах 8 жніўня.

Ханзо з дуэта Джаро і Ханзо захапіўся беларускай згуртаванасцю і спадзяецца, што са сталічнымі прыхільнікамі здолее пабачыцца іншым разам. Джаро апублікаваў падрабязны допіс, у якім падзяліўся, што старонка разрываецца ад асабістых паведамленняў беларусаў, і запэўніў, што 8-га жніўня іх дуэта ў Менску не будзе.

- Мы хацелі выступіць у Менску праз маленькую дзяўчынку. Ханзо хацеў правесці гэты выступ дзеля таго каб дапамагчы ёй у лячэнні (відавочна, гаворка ідзе пра тое, каб пералічыць ганарар або яго частка на дабрачыннасць). У каго ёсць магчымасць падтрымайце сваю зямлячку.

Джаро сваім допісам звярнуўся да Макса Каржа і папрасіў таго падтрымаць малую, калі зможа.

Спявачка Юліяна Каравулава таксама напісала, што не ляціць у Беларусь. Прычынай яна назвала каранавірус, які нікуды не дзеўся.

- Калі шчыра, я трохі ў шоку: людзі вакол перасталі думаць пра сваю бяспеку і бяспеку навакольных. Па-ранейшаму вельмі важна не страчваць пільнасць і працягваць насіць маску ў месцах масавага збою людзей. Я не хачу хварэць і падстаўляць пад небяспеку блізкіх, а вы? - напісала дзяўчына.

Нагадаем, 8 жніўня - у дзень перад асноўным днём галасавання на прэзідэнцкіх выбарах - у Менску і ўсіх абласных цэнтрах былі заяўлены бясплатныя канцэрты з удзелам вядомых артыстаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках