16 красавiка 2024, aўторак, 11:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мядзведзеў папярэдзіў Лукашэнку пра смутныя наступствы

83
Мядзведзеў папярэдзіў Лукашэнку пра смутныя наступствы
ДЗМІТРЫЙ МЯДЗВЕДЗЕЎ
ФОТА: ЕРА

Намеснік старшыні Савета бяспекі РФ пракаментаваў дачыненні Крамля з беларускім кіраўніком.

Дзмітрый Мядзведзеў, які цяпер займае пасаду намесніка старшыні Савета дзяржаўнай бяспекі Расеі, пракаментаваў дачыненні Крамля і Лукашэнкі.

Перш за ўсё ён адзначыў, што любыя падзеі ў краіне - яе ўнутраныя справы.

«Тым не менш, мы, вядома, не можам не бачыць, што сёння расейска-беларускія дачыненні, я нават больш скажу - «саюзнай дзяржавы»- сталі дробнай разменнай манетай падчас выбарчай кампаніі», - цытуе Мядзведзева «РИА Новости».

У Telegram-канале «Вы слухалі маяк» з'явіўся працяг яго цытаты. Ён назваў сённяшнія падзеі ў Беларусі «нескладанай палітычнай тэхналогіяй».

«Вылепіць вобраз ворага і пры дапамозе гэтага вобразу дамагчыся палітычнага выніку. А далей хоць трава не расці або гары ўсё сінім полымем. Усё роўна, разбяромся з гэтымі расейцамі. І гэта выклікае не толькі пачуццё крыўды, але гэта вельмі сумна. І наступствы ў гэтага будуць сумныя», - падкрэсліў Мядзведзеў.

Напісаць каментар 83

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках