20 красавiка 2024, Субота, 2:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што адбываецца на крэдытным рынку Беларусі

Што адбываецца на крэдытным рынку Беларусі

Беларусы сталі больш актыўна браць крэдыты, у першую чаргу - на жыллё.

Паводле інфармацыі Нацбанку на 1 ліпеня, агульны аб'ём крэдытнай запазычанасці фізічных асоб склаў 15 мільярдаў 87,3 мільёна рублёў. За месяц пазыкі беларусаў перад банкамі выраслі на 151,9 млн руб. У гэтай суме ўлічваюцца спажывецкія крэдыты, крэдыты на нерухомасць і на аўто, а таксама карты растэрміноўкі, піша tut.by.

З пачатку года агульны аб'ём крэдытнай запазычанасці фізічных асоб вырас на 934,4 мільёна рублёў, у параўнанні з 1 ліпеня мінулага года - на 2 мільярды 515,3 мільёна рублёў. У чэрвені прырост крэдытнай запазычанасці зноў паскорыўся. У траўні прырост склаў 54,9 мільёна рублёў, у красавіку - 9,3 мільёна. Рэкорд сёлета прыпаў на сакавік - плюс 433,6 мільёна рублёў.

Чэрвеньскі прырост адбыўся ў асноўным за кошт крэдытаў на нерухомасць. У іх запазычанасць фізічных асоб на 1 ліпеня складае 9 мільярдаў 288,1 мільёна рублёў. У параўнанні з папярэднім месяцам гэтая сума павялічылася на 146,7 мільёна рублёў, з пачаткам года - на 720,3 мільёна. Пры гэтым з красавіка многія банкі прыпынілі крэдытаванне нерухомасці. Сярод іх «Беларусбанк», які часова спыняе выдачу крэдытаў на куплю жылля, а таксама «Белаграпрамбанк», «Белгазпрамбанк», «Франсабанк» і «Банк БелВЭБ», якія цяпер не крэдытуюць нерухомасць на агульных умовах. Пры гэтым у банкаў таксама змяніліся патрабаванні да крэдытаздольнасці ў выпадку крэдытаў на нерухомасць.

Спажывецкія крэдыты ў чэрвені выраслі на 6,4 мільёна рублёў, іх агульная сума склала 5 мільярдаў 704 мільёны рублёў. У параўнанні з пачаткам года аб'ём запазычанасці ў спажывецкіх крэдытах вырас на 223 мільёны рублёў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках