24 красавiка 2024, Серада, 12:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ігнараванне карантыну не дапамагло Швэцыі

5
Ігнараванне карантыну не дапамагло Швэцыі

Эканоміка краіны сур'ёзна прасела.

Эканоміка Швэцыі ў другім квартале 2020 года скарацілася на 8,2% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, паведамляе Bloomberg са спасылкай на папярэднія ацэнкі статыстычнага ведамства Швэцыі, піша liga.net.

У параўнанні з папярэднім кварталам гэтага года ВУП краіны знізіўся на 8,6%.

Удакладненыя вынікі павінны апублікаваць 28 жніўня.

"Мы чакаем, што далей паказчыкі эканамічнай актыўнасці будуць паляпшацца, калі не будзе значнага пагаршэння сітуацыі з каранавірусам. Аднак, улічваючы значнае падзенне ВУП, вяртанне да ўзроўню, які быў да пачатку эпідэміі, зойме шмат часу", - адзначае старшы эканаміст Swedbank Перніла Ёхансан.

Швэцыя, у адрозненне ад іншых краін Еўропы, не ўводзіла жорсткі карантын, абмежаваўшыся рэкамендацыямі для бізнэсу.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках