18 красавiка 2024, Чацвер, 22:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Гурыеў: Плана развіцця эканомікі ў беларускай улады няма

15
Сяргей Гурыеў: Плана развіцця эканомікі ў беларускай улады няма
СЯРГЕЙ ГУРЫЕЎ

Патрэбныя змены ў палітычных інстытутах.

Пра гэта на Youtube канале Belarus 2020 у інтэрв'ю беларускаму эканамісту Сяргею Чаламу расказаў расейскі навуковы-эканаміст, былы галоўны эканаміст Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР), прэзідэнт Цэнтра эканамічных і фінансавых даследаванняў і распрацовак РЭШ, прафесар эканомікі парыжскай Школы палітычных навук (Sciences Po ) Сяргей Гурыеў.

Thinktanks.by падае невялікую цытату з гэтага інтэрв'ю:

- Эліта, у тым ліку прэзідэнт, зацікаўлены ў захаванні статус-кво. У іх няма бачання хуткага эканамічнага росту. Яны хацелі б, каб іх працягвалі фінансаваць то Захад, то Расея. І яны працягваюць віхляць паміж гэтымі двума полюсамі, кажучы пра тое, што ў нас шматвектарная замежная палітыка. Але плана развіцця эканомікі ў Беларусі няма. І ў гэтым сэнсе, калі вам кажуць, што ёсць няпэўнасць - гэта праўда. Але ёсць таксама і пэўнасць - калі не будзе змены ў палітычных інстытутах Беларусі, то мы ведаем, як будзе ісці эканамічнае развіццё. Будзе стагнацыя. І так ці інакш, рана ці позна гэты рэжым зменіцца. І давядзецца праводзіць рэформы. Чым даўжэй вы адкладаеце рэформы, тым больш балюча яны будуць адбывацца.

З іншага боку, трэба, вядома, памятаць, што гэта не Егіпет і не Лібія. Колькі б ні быў ва ўладзе той ці іншы рэжым, Беларусь - побач з Еўропай, Беларусь - частка Еўропы і, вядома ж, Беларусь - гэта вельмі адукаваная краіна. І таму тут змены будуць адбывацца так, як яны адбываліся ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, а не так, як яны адбываліся, умоўна кажучы, у Лібіі ці Егіпце.

Таму я б не стаў моцна перажываць пра тое, што ў нас няма людзей, мы не ведаем, як рэфармаваць. Па-першае, ёсць прыклад Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, па-другое, ёсць шмат людзей, гэта значыць браку кадраў Беларусь адчуваць не будзе. Тут, вядома, пэўнасць ёсць. Але лепш такая нявызначанасць, чым пэўнасць стагнацыі, дэградацыі і адставання.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках