20 красавiка 2024, Субота, 1:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея скарачае пастаўкі нафты ў Беларусь

7
Расея скарачае пастаўкі нафты ў Беларусь

У жніўні РФ адгрузіць на 360 тысяч тон менш.

Сумарныя адгрузкі расейскай нафты Urals у Беларусь у жніўні складуць 1,21 млн тон, што прыкладна на 360 тысяч тон менш, чым у ліпені. Пра гэта паведаміла агенцтва Argus і пацвердзіў tut.by прэс-сакратар канцэрна «Белнафтахім» Аляксандр Цішчанка.

- Жнівеньскія патрэбы беларускіх НПЗ вызначаны ў аб'ёме 1,37 млн тон нафты. Расейскія кампаніі пацвердзілі заяўкі на пастаўку 1,21 млн тон, з якіх 77 тысяч тон будзе пастаўлена чыгуначным транспартам. Астатняе - праз нафтаправад «Дружба», - паведаміў Цішчанка.

Амаль усе скарачэнні адгрузак прыпадуць на трубаправодныя аб'ёмы - на 355 тысяч тон у дачыненні да ліпеня да 77 тысяч тон. Чыгуначныя пастаўкі лёгкай маласерністай нафты будуць з рэсурсаў кампаній групы «Сафмар» Міхаіла Гуцырыева на Мазырскі НПЗ, паведамляе Argus.

Зніжэнне паставак звязана з пачаткам рамонтных работ на наваполацкім «Нафтане».

- У жніўні пачынаецца планавы рамонт на шэрагу аб'ектаў Наваполацкага НПЗ, таму асноўны аб'ём перапрацоўкі прыйдзецца на Мазырскі НПЗ, дзе такія работы ўжо закончаныя, - сказаў прадстаўнік «Белнафтахіма».

Разам з тым Беларусь працягвае закупкі марскіх партый нафты ў рамках абвешчанай палітыкі дыверсіфікацыі паставак, «хоць такія партыі абыходзяцца беларускім перапрацоўшчыкам прыкметна даражэй, чым расейская нафта», адзначаюць удзельнікі рынка.

Вечарам 4 жніўня танкер з 85 тысячымі тон азербайджанскай нафты прыбыў у порт «Паўднёвы» і стаў пад разгрузку. Затым сыравіну адправяць праз нафтаправод Адэса-Броды на Мазырскі НПЗ.

Дзяржаўная нафтавая кампанія Азербайджана SOCAR сёлета ўжо паставіла ў Беларусь пяць партый нафты агульным аб'ёмам блізу 420 тысяч тон.

У жніўні Беларусь таксама павінна атрымаць другую партыю нафты з ЗША. У Клайпеду прыбудзе танкер з 83 тысячамі тон сумесі White Eagle Blend, блізкай якасцю да Urals. Груз будзе дастаўлены чыгункай на «Нафтан».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках