24 красавiка 2024, Серада, 12:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лібан скаланулі іранскія ракеты?

5
Лібан скаланулі іранскія ракеты?
ФОТА: EURONEWS.COM

Яшчэ адна версія прычын магутнага выбуху ў Бейруце.

Вечарам 4 жніўня магутны выбух скалануў сталіцу Лібана. Выбух адбыўся ў Бэйруцкім порце, у ангары №12. Магутны выбух быў такі, што ў дамах за 10 кіламетраў ад эпіцэнтра павыляталі шыбы. Да ночы 4 жніўня вядома больш чым пра 70 загінулых, параненыя тысячы, піша «Новая газета».

Усе лібанскія сацсеткі і СМІ заклікаюць грамадзян здаваць кроў.

Паводле першых афіцыйных паведамленняў, выбух адбыўся ў выніку пажару ў сховішчы феерверкаў. Аднак радыус паражэння і характар разбурэнняў ад ударнай хвалі даюць іншыя падазрэнні.

Ужо праз дзве гадзіны пасля выбуху дырэктар лібанскай службы агульнай бяспекі брыгадны генерал Абас Ібрагім правёў прэс-канферэнцыю з месца выбуху. Падчас гэтай прэс-канферэнцыі ён паведаміў, што ў ангары захоўваліся канфіскаваныя выбухованебяспечныя матэрыялы, іх нібыта рыхтавалі да знішчэння. Што за выбухованебяспечныя матэрыялы, калі і ў каго яны былі канфіскаваныя, генерал, вельмі блізкі да лібанскай «Хезбалы», не паведаміў. Аднак лібанская тэлевізійная станцыя MTV выказала сваю версію, паводле якой у ангары захоўвалася значная колькасць аміячнай салетры, быццам бы канфіскаванай з расейскага гандлёвага карабля ў 2016-м годзе.

Але нітрат амонію валодае высокай лятучасцю, яго трэба захоўваць у асаблівых умовах, і ў ангарах бейруцкага порта, дзе тэмпература летам можа дасягаць 40 градусаў, такіх умоў няма.

Крыніцы ў лібанскіх сілавых структурах і ў «Хезбале» паведамілі «Новай», што ў ангары №12 захоўвалася абсталяванне для зборкі дакладных ракет высокай далёкасці.

Кампаненты гэтых ракет былі дастаўленыя з Ірана лібанскай «Хезбала», якая па сутнасці прадстаўляе інтарэсы Ірана ў краіне. Нашы крыніцы мяркуюць, што «Хезбала» мела намер выкарыстоўваць гэтыя ракеты супраць Ізраіля. Крыніцы дадалі, што прычынай выбуху паслужыў чалавечы чыннік.

Інцыдэнт здарыўся ў вельмі адчувальны для Лібана момант: 7 жніўня спецыяльны трыбунал для Лібану пры ААН вынесе прысуд у справе аб забойстве былога прэм'ер-міністра Лібана Рафіка Харыры. Нагадаем, 14 лютага 2005 года ў Бейруце картэж Харыры стаў аб'ектам тэрарыстычнай атакі: у яго ўехаў грузавік са смяротнікам. Як пазней выявіла следства, для падрыву картэжу была выкарыстаная тона выбухоўкі. У выніку атакі загінуў 21 чалавек. Трыбунал выставіў абвінавачванні вышэйшым сябрам «Хезбалы» і буйным сірыйскім чыноўнікам.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках