29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: У Бейруце ўзарвалася салетра на судне, якое належыць бізнэсоўцу з Расеі

9
СМІ: У Бейруце ўзарвалася салетра на судне, якое належыць бізнэсоўцу з Расеі
ФОТА: РІА НОВОСТИ

З папярэдніх звестак, выбух адбыўся праз зварачныя работы.

Буйны выбух у порце сталіцы Лібана адбыўся праз дэтанацыю 2 750 тон салетры, выгружанай з судна Rhosus у 2014 годзе, паведамляе мясцовы тэлеканал LBCI, спасылаючыся на вынікі пасяджэння Вышэйшай рады ў абароне, паведамляе znak.com.

Маракі, якія працавалі на Rhosus, сцвярджаюць, што фактычным уладальнікам судна быў бізнэсовец Ігар Грачушкін з Хабараўска. Інфармацыю з розных крыніц супаставіла «Медыязона».

Паводле папярэдніх звестак, выбух адбыўся праз зварачныя работы, іскры ад якіх падпалілі петарды, якія захоўваліся на 12-м складзе прычала порта Бейрута, а за петардамі ўжо выбухнула салетра.

Rhosus перавозіў салетру з грузінскага Батумі ў Мазамбік. У 2013 годзе праз тэхнічныя непаладкі судна спынілася ў Бейруце. Агледзеўшы груз, інспекцыя пакінула карабель і груз ў порце для продажу і/або ўтылізацыі. Канфіскаваная ў Rhosus салетра захоўвалася на 12-м складзе з 2014 года. Інспекцыя, якая надоечы прыходзіла, выявіла, што на склад можна трапіць праз нейкую шчыліну. Яе і спрабавалі ліквідаваць падчас зваркі.

Са слоў былых работнікаў Rhosus, карабель належыць ураджэнцу Хабараўска Ігару Грачушніку, які пражывае зараз на Кіпры. Маракі сцвярджаюць, што ён «фактычна кінуў судна»: юрысты крэдытораў атрымалі тры ордэры на арышт карабля.

У аўторак у марскім порце Бейрута адбыўся наймацнейшы выбух. У горадзе ўвялі рэжым надзвычайнага становішча. У радыусе 10 км у многіх будынкаў адарвала балконы ад сцен, вуліцы загрувашчаныя абломкамі пашкоджаных дамоў і перавернутымі аўтамабілямі. Выбуховую хвалю адчулі нават на Кіпры, размешчаным на адлегласці 240 км ад Лібана. Паводле апошніх звестак, колькасць загінулых пры выбуху вырасла да 78 чалавек.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках