Беларусы, ваша пазіцыя поўная годнасці!
4- Польскі фонд«Свабода і Мір»
- 4.08.2020, 16:21
- 42,483
Адкрыты ліст змагарам за дэмакратычную Беларусь.
Польскі фонд «Свабода і Мір» (Fundacja Wolność i Pokój) падтрымаў тых, хто выступае за перамены ў нашай краіне, і звярнуўся да беларусаў у адкрытым лісце:
Дарагія сябры!
Мы ўсведамляем гістарычную сур'ёзнасць падзей, якія адбываюцца і ўдзельнікамі якіх вы з'яўляецеся. Дзясяткі тысяч людзей, якія бяруць удзел у мітынгах і перадвыбарчых дэманстрацыях, выказваюць нязгоду з аўтарытарнай уладай і праяўляюць імкненне да свабоды, паказваюць Еўропе і свету, што ідэі свабоды, міру і дэмакратыі для супольнасці Беларусі невымерна важныя. Падкрэсліваюць, што лёс Беларусі павінны вызначаць толькі яе грамадзяне.
Ваша пазіцыя, якая выказвае павагу да дэмакратычных працэдураў выбару ўладаў, поўная годнасці і заслугоўвае прызнання і найвышэйшай павагі міжнароднай супольнасці.
Вы нагадваеце Еўропе і ўсяму свету, што можна мірна патрабаваць павагі асноўных правоў чалавека і дзейнічаць негвалтоўна ў дачыненні да палітычных апанентаў. Асабліва, калі ўлада гэтыя правы парушае, а сваіх апанентаў пазбаўляе волі. Таму мы хочам выказаць шчырую ўдзячнасць за прынцып ненасілля, які вы паказваеце свету, тым самым патрабуючы пераменаў у сваёй дзяржаве, адзінымі гаспадарамі якой вы з'яўляецеся.
Захоўваючы ў памяці лозунг «Няма свабоды без салідарнасці», які нам, палякам, пракладваў шлях да незалежнасці, мы выказваем падтрымку вашым намаганням для стварэння свабоднай, суверэннай і дэмакратычнай Беларусі. Жыве Беларусь!
Управа фонду «Свабода і Мір»
Варшава, 3 жнiўня 2020 года