23 красавiка 2024, aўторак, 16:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Івонка Сурвіла: У Лукашэнкі няма права балатавацца ў прэзідэнты

4
Івонка Сурвіла: У Лукашэнкі няма права балатавацца ў прэзідэнты
ІВОНКА СУРВІЛА

Беларусы больш не хочуць, каб краінай кіраваў дыктатар.

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла звярнулася да беларусаў напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у краіне, піша сайт тэлеканала «Белсат».

Яна адзначыла, што цяперашняя кампанія, як і ўсе мінулыя выбары, не з'яўляецца сумленнай і свабоднай: людзі, якія маглі скласці канкурэнцыю Аляксандру Лукашэнку, былі кінутыя ў турмы.

«Цяперашняя ўлада баіцца сумленнай барацьбы на выбарах. Гэтая ўлада ведае, што не зможа на іх перамагчы. Але ў чымсьці цяперашнія выбары адрозніваюцца ад папярэдніх. Першым разам за доўгія гады беларускі народ па ўсёй краіне тысячамі выходзіць пад бел-чырвона-белым сцягам, дамагаючыся змяненняў.

Абсалютная большасць беларусаў жадае, каб наша краіна была свабоднай, дэмакратычнай і незалежнай. Каб яна кіравалася паводле закону, а не паводле волі аднаго-адзінага чалавека. Беларусы больш не хочуць, каб краінай кіраваў дыктатар, які, сярод іншага, ганебна саступіў у барацьбе з пандэміяй каранавіруса і такім чынам нясе адказнасць за многія смерці», - заявіла старшыня Рады БНР.

На думку Сурвілы, Лукашэнка не мае «ні законнага, ні маральнага права балатавацца ў прэзідэнты Беларусі».

«Дарагія суайчыннікі! Самае важнае цяпер - гэта наша поўнае адзінства ў тым, каб смела патрабаваць ад улады правядзення новых сумленных выбараў і вызвалення ўсіх палітычных зняволеных», - дадала Сурвіла.

Яна таксама заклікала беларусаў берагчы сябе ва ўмовах пандэміі і «быць гатовымі да зацятай барацьбы і працы дзеля стварэння новай, свабоднай, заможнай беларускай Беларусі».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках