19 красавiка 2024, Пятніца, 2:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння галоўнае - адстаўка Лукашэнкі

65
Сёння галоўнае - адстаўка Лукашэнкі
ФОТА: LIDER-PRESS.BY

Гэта патрабаванне найбольш смела выстаўляюць працоўныя.

Лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў звярнуўся да беларусаў:

Дарагія суайчыннікі!

Няма слоў, каб перадаць пачуцці гонару і падзякі за мужнасць, самаадданасць і смеласць грамадзян нашай краіны, якія бароняць сваю годнасць па ўсёй Беларусі, на сваіх працоўных месцах, на вуліцах і плошчах.

Увесь свет з захапленнем сочыць за негвалтоўнай адвагай беларусаў, абураецца з нагоды развязанай супраць мірных грамадзян вайны з боку незаконнай улады.

Бандыт Лукашэнка прылюдна пазбавіўся ўсіх падстаў не толькі называць сябе кіраўніком дзяржавы, але і залічваць сябе да беларусаў.

Ягоны рэжым - ганебныя старонкі ў нашай гісторыі, якія трэба як мага хутчэй перагарнуць.

Беларусь вызвалілася ад страху, вызваліцца і ад зграі злачынцаў, якія акупавалі яе.

За час барацьбы з гэтым рэжымам відавочнымі сталі простыя і зразумелыя правілы: не верыць дыктатару, не брацца на сцэнары спецслужбаў, мацаваць салідарнасць і не адыходзіць ад сваіх патрабаванняў.

Мы гэтыя правілы здольныя і павінны выконваць, каб не даць унесці раскол у шэрагі народнага пратэсту. Усялякія спробы стварыць нейкія незразумелыя структуры, якім ніхто не даваў ніякіх паўнамоцтваў, і якія спрабуюць падмяняць балбатнёй патрабаванні народа, небяспечныя і для людзей, і для саміх гэтых структур, як паказвае нядаўні прыклад з «радай для мірных перамоў».

Падчас «выбараў» грамадзяне Беларусі выдатна разабраліся з тымі «кандыдатамі» якіх ім спрабавалі навязаць спецслужбы і пераважнай большасцю падтрымалі кандыдата пратэсту Сяргея Ціханоўскага, замест якога ў бюлетэні значылася імя ягонай жонкі Святланы.

Усе рады, камітэты і прэзідыумы могуць быць карысныя толькі тады, калі стануць бараніць інтарэсы народа, цвёрда пільнавацца вылучаных патрабаванняў:

- адстаўка Лукашэнкі

- вызваленне ўсіх палітвязняў

- правядзенне новых выбараў пад міжнародным кантролем.

Гэтыя патрабаванні найбольш смела сёння выстаўляюць працоўныя, які выходзяць на страйкі па ўсёй краіне.

Яны многім рызыкнулі, каб дапамагчы нам усім перамагчы.

Яны разумеюць, што спыняцца нельга.

Абавязак кожнага сёння падтрымаць пратэсты, падтрымаць страйкі, падтрымаць будучыню сваёй краіны.

Жыве Беларусь!

Напісаць каментар 65

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках