19 красавiка 2024, Пятніца, 4:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стаўкай – ваша рэпутацыя.

9
Стаўкай – ваша рэпутацыя.

Вадзім Пракоп’еў звярнуўся да дзяржаўных і недзяржаўных журналістаў

Вядомы беларускі рэстаратар Вадзім Пракоп’еў звярнуўся да журналістаў дзяржаўных і недзяржаўных СМІ.

«Ваша роля вялікая. Ад вас залежыць не ўсё, але вельмі многае. Вашыя ўчынкі ў найбліжэйшыя тыдні заўсёды застануцца на вашым сумленні.

Ёсць вялікі шанец, што нават у такой талерантнай краіне, як Беларусь, многія з вас стануць нерукапаціскальнымі. Вы, хто працуе на дзяржканалах, мы не чакаем ад вас залімітавай смеласці. Мы не чакаем, што вы рушыце за прыкладам вашых звольненых калегаў. Не ўсім быць героямі.

Сабатуйце, фіксуйце тое, што адбываецца, захоўвайце ліставанне з кіраўніцтвам», – звярнуўся бізнэсмэн да журналістаў дзяржаўных СМІ.

«Мы на вайне. Незалежная журналістыка павінна стаць франтавой. Інакш – яна частка інфармацыйнай абслугі рэжыму. Стаўкай ваша рэпутацыя», – нагадаў Вадзім Пракоп’еў недзяржаўным журналістам.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках