19 красавiка 2024, Пятніца, 3:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Свабода слова для ўсіх!»: Вялікі мітынг каля БТ

10
«Свабода слова для ўсіх!»: Вялікі мітынг каля БТ

Макаёнка, 9 на некалькі гадзінаў ператварылася ў ключавы пункт збору пратэстоўцаў.

Як паведамляе Telegram-канал «Баста!», каля будынка БТ праходзіць вялікі мітынг за свабоду слова без усялякай цэнзуры.

«Супрацоўнікі БТ, мы прыйшлі сюды, каб падтрымаць ваш страйк, вашыя патрабаванні, – кажа адзін з вядоўцаў – каардынатар “Еўрапейскай Беларусі” Максім Вінярскі. – Калісьці даўно мы раслі на вашых перадачах. Мы разумеем, што сярод вас ёсць людзі, якія ўсе гэтыя гады хацеў гаварыць праўду. Мы ўдзячныя тым, хто цяпер гатовы змагацца.

Права на свабоду інфармацыі – маналітнае. Яго нельга атрымаць кавалачкамі. Альбо яно ёсць, альбо яго няма.

Адначасова з падтрымкай вашых патрабаванняў мы патрабуем спынення цэнзуры. Мы патрабуем скасавання блакавання сайта “Хартыя-97”. Мы патрабуем спынення ціску на журналістаў.

Свабоду слова – для ўсіх і кожнага!

Свабоду сайту “Хартыя-97”».

Нагадаем, што ў бок будынку БТ рухаецца велізарная калона працоўных менскіх заводаў.

«Мы патрабуем вызвалення блогераў, якія сядзяць у турме толькі за тое, што казалі людзям праўду. Мы патрабуем спынення блакавання інтэрнэту!»

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках