20 красавiка 2024, Субота, 9:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр малодшы брат прэзідэнта ЗША

9
Памёр малодшы брат прэзідэнта ЗША

Роберт Трамп быў адным з кіраўнікоў асноўнай кампаніяй свайго старэйшага брата The Trump Organization.

Роберт Трамп памёр на 72-м годзе жыцця. Прэзідэнт ЗША назваў «найлепшым сябрам» малодшага брата, які раней спрабаваў праз суд забараніць выхад кнігі пляменніцы пра Дональда Трампа, паведамляе dw.com.

Малодшы брат прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Роберт памёр ва ўзросце 71 года ўвечары ў суботу, 15 жніўня. Пра прычыну смерці на гэты момант не паведамляецца. Са звестак тэлеканала CNN і выдання The New York Times, Роберт Трамп некалькі месяцаў хварэў.

«Ён быў мне не проста братам, ён быў маім найлепшым сябрам», - заявіў кіраўнік Белага дома. «Памяць пра яго будзе вечна жыць у маім сэрцы», - дадаў 74-гадовы амерыканскі лідар, які некалькімі гадзінамі раней наведаў свайго сваяка ў лякарні Нью-Ёрка.

Роберт Трамп, які нарадзіўся ў 1948 годзе, з'яўляўся адным з кіраўнікоў асноўнай кампаніі свайго старэйшага брата The Trump Organization. На некалькі месяцаў раней ён беспаспяхова спрабаваў у судовым парадку перашкодзіць публікацыі кнігі пляменніцы Мэры пра прэзідэнта Дональд Трампа, якая называецца «Занадта шмат і заўсёды мала: як мая сям'я спарадзіла самага небяспечнага ў свеце чалавека».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках