28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Еўрапарламента: Ужыванне ўладамі Беларусі сілы павінна мець наступствы

12
Кіраўнік Еўрапарламента: Ужыванне ўладамі Беларусі сілы павінна мець наступствы
ДАВІД САСОЛІ

Давід Сасалі распаўсюдзіў заяву з заклікам спыніць гвалт у дачыненні да дэманстрантаў.

Старшыня Еўрапейскага парламента Давід Сасолі распаўсюдзіў заяву з заклікам да Лукашэнкі спыніць гвалт у дачыненні да дэманстрантаў, піша naviny.by.

«Я заклікаю Лукашэнку спыніць гвалт і неадкладна вызваліць затрыманых. Жыхары Беларусі маюць права на пратэст», - напісаў Сасолі 13 жніўня ў сваім твітэр-акаўнце.

«Ужыванне грубай сілы дзяржаўнымі ўладамі павінна мець наступствы ў адпаведнасці з міжнародным правам», - падкрэсліў кіраўнік Еўрапарламента.

Раней больш за два дзясяткі дэпутатаў Еўрапарламента ў супольнай заяве падкрэслілі, што беларускі рэжым перайшоў чырвоную рысу, ужыўшы беспрэцэдэнтны гвалт у дачыненні да сваіх грамадзян, якія патрабуюць свабоды і дэмакратычных пераўтварэнняў.

«Праз абмежаванні і парушэнні беларускім рэжымам асноўных свабод, правоў чалавека і ашуканскіх працэдур выбараў мы не прызнаем прэзідэнцкія выбары, якія адбыліся 9 жніўня ў Беларусі, ні як свабодныя і справядлівыя, ні як законныя», - гаворыцца ў заяве.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках