23 красавiка 2024, aўторак, 12:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы папрасілі Ілана Маска запусціць Лукашэнку ў космас

30
Беларусы папрасілі Ілана Маска запусціць Лукашэнку ў космас

У адказ на пытанне заснавальніка SpaceX беларусы не разгубіліся.

Заснавальнік SpaceX і Tesla Ілан Маск адрэагаваў на допіс у Twitter пра пратэсты ў Беларусі, піша «УНІАН».

Маск спытаў у карыстальнікаў, чым ён можа дапамагчы Беларусі.

«Мне шкада гэта чуць. Чым мы можам дапамагчы?» - напісаў Маск.

У адказ карыстальнікі заклікалі яго распаўсюдзіць інфармацыю пра падзеі ў Беларусі ці зрабіць публічную заяву з гэтай нагоды.

Аднак былі і арыгінальныя прапановы. Напрыклад, адзін з карыстальнікаў папрасіў, каб Лукашэнку запусцілі ў космас.

«Дайце Лукашэнка ракету, каб ён паляцеў. А калі сур'ёзна, то распаўсюджвайце, калі ласка, інфармацыю пра тое, што адбываецца ў Беларусі, па ўсім свеце. Мы тут адны, змагаемся з войскам дыктатара без якой-небудзь падтрымкі з боку іншых краін», - напісаў Арцём Бухал.

Таксама ў сетцы прапануюць забраць у Лукашэнкі «Тэслу».

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках