19 красавiка 2024, Пятніца, 6:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Працаўнікі МАЗа, якія страйкуюць, скандуюць: «Выбары! Выбары!»

8
Працаўнікі МАЗа, якія страйкуюць, скандуюць: «Выбары! Выбары!»
ФОТА: INTER.MINSK/VK

Моцнае відэа.

Telegram-канал tut.by апублікаваў відэа, на якім працаўнікі МАЗа скандуюць: «Выбары! Выбары!» Нагадаем, што сёння працаўнікі МАЗа далучыліся да Усебеларускага страйку.

Пасля закліку да Усебеларускага страйку падключаецца ўсё больш прадпрыемстваў і рабочых ва ўсёй краіне.

Нагадаем, што да Усебеларускага страйку далучыліся некалькі цэхаў Беларускага металургічнага завода (БМЗ) у Жлобіне, дзяржаўны Інстытут парашковай металургіі ў Менску, Менскі электратэхнічны завод імя Казлова, Жабінкаўскі цукровы завод, Менскі маргарынавы завод, працаўнікі «Гандлёвага Дома БМЗ» у Расеі, працаўнікі «Мінскметрапраекта», Паўднёвы рынак у Гародні, жодзінскі БелАЗ, «Гродна Азот», «Керамін», рынак у Лідзе, працаўнікі «Белэнэргатэхпраекта», МТЗ, 4-га тралейбуснага парка і іншых прадпрыемстваў і ўстаноў.

Адначасова праз адключэнне інтэрнэту ў Беларусі не працуюць дзясяткі тысяч дробных і сярэдніх прадпрыемстваў рознай формы ўласнасці і дзяржаўных устаноў. Праз страх перад народнымі пратэстамі Лукашэнка адключыў інтэрнэт і сам справакаваў маштабную забастоўку, якая ахапіла транспарт, гандаль, банкі, ІТ-сферу.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках